27 жніўня ў аг. Юбілейны адбудзецца раённае свята «Дажынкі-2016» «Падзяку за сонечны хлеб нясём мы да лепшых людзей!».

Будуць працаваць гандлёвыя кропкі, прадстаўлены падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.

Пачатак святочных мерапрыемстваў а 16-й. Пачнецца свята ўшаноўваннем пераможцаў жніва. Затым пачнецца святочны канцэрт.

Гасцей свята чакае сюрпрыз — салют.

На час правядзення мерапрыемстваў з 13.00 да 21.00 будзе забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў краме вёскі.