У Варшаве адбыўся фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, на якім было паказана нямала прэм’ер. Сярод іх – фільм “Рускі”, зняты каля Краснасельскага, што на Ваўкавышчыне, паводле аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага.

Стужка ўжо была прадэманстравана на фестывалі кароткаметражных фільмаў у Грэцыі ды фестывалі “Усход культуры” ў Беластоку. Рэжысёр зазначае, што фільм няпросты да зразумення, а калі чалавек незнаёмы з беларускімі рэаліямі, то наогул – немагчымы.