Пастановай Савета Міністраў ад 18 лютага 2013 г. № 116 “Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” шэраг працаўнікоў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё арганізацыі, увод у эксплуатацыю тэхналагiчнай лiнii па вытворчасцi клiнкеру «сухiм спосабам»узнагароджаны Ганаровай граматай урада:

машынiст трубнай машыны цэха па вытворчасцi азбестацэментных вырабаў
фiлiяла № 2 «Завод азбестацэментных вырабаў» Болбат Святлана Іванаўна

слесар па рамонту i абслугоўванню перагрузачных машын цэха па вытворчасцi i адгрузцы вапны i дробнагрануляванага мелу фiлiяла № 3 «Вапнавы завод» Дайновiч Iван Iосiфавiч

слесар-рамонтнiк цэха памолу цэменту фiлiяла № 1 «Цэментны завод» Каральчук Уладзiмiр Аляксандравiч

машынiст млыноў цэха перапрацоўкi сыравiны фiлiяла № 1 «Цэментны завод» Кулiкова Ірына Максiмаўна

намеснiк генеральнага дырэктара па маркетынгу i матэрыяльна-тэхнiчнаму
забеспячэнню апарату кiравання Мiронаў Сяргей Мiкалаевiч

вядучы iнжынер-тэхнолаг аддзела галоўнага тэхнолага апарату кiравання Сарока Мiкалай Пятровiч

машынiст крана аўтамабiльнага аўтатранспартнага цэха вытворчага прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства «Цэмбуд» Чарвонiк Валерый Аляксандравiч

галоўны метролаг Чарвонiк Вiктар Уладзiмiравiч

начальнiк рамонтна-будаўнiчага цэха вытворчага прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства «Цэмбуд» Чарэпко Сяргей Iванавiч

абпальшчык цэха абпалу клiнкеру вытворчасцi клiнкеру «сухiм спосабам»
фiлiяла № 1 «Цэментны завод» Якубовiч Аляксандр Сцяпанавiч.