klimovicz

Актывіст Руху «За Свабоду» з Мастоў Васіль Клімовіч сёлета не змог паехаць у Свіслач на ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскіх. Аднак гэта не перашкодзіла суду аштрафаваць яго на 9 базавых велічыняў (189 рублёў) за ўдзел у акцыі.

«Пасудзілі мяне ні за што. У гэтым годзе ніхто з мастоўскіх не быў. Я звычайна іх на сваёй машыне вазіў, а тут у мяне не атрымалася», — распавёў сайту Pyx.by Васіль Клімовіч.

Па ягоных словах, пасля акцыі праз ягоную маці з ім звязаўся шукаў участковы і папрасіў прыйсці ў пастарунак.

«Сказаў, што па справе ч. 1. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і размахвання сцягам. Я не пагадзіўся з пратаколам, сказаў, што не быў там», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду».

_MG_0992

У выніку судовы працэс быў прызначаны на 2 снежня ў Мастах, аднак сёння Васіля Клімовіча тэрмінова выклікалі ў суд. «Я падумаў, што проста азнаёміцца са справай, прыходжу, а там пачаўся сапраўдны суд. Было двое сведкаў-міліцыянтаў з Ваўкавыску і Свіслачы», — дадаў Клімовіч.

Сведкі заявілі, што гэта Клімовіч быў на акцыі, былі прадэманстраваныя матэрыялы відэафіксацыі. «Я казаў, што гэта не я, а падобны на мяне чалавек. Але сведкі думалі, што гэта я, і суддзя так думаў. Я прыводзіў сведчанні жонкі, бацькоў, якія маглі пацвердзіць, што я ў той дзень не выязжаў з Мастоў. Аднак суддзя не паверыў і аштрафаваў мяне на 9 базавых велічыняў», — адзначыў актывіст.

Па ягоных словах, ён абскардзіць судовае рашэнне, а таксама падасць скаргу на сведкаў-міліцыянтаў у пракуратуру.

Нравится(8)Не нравится(2)

Теги: , ,

 

комментария 3

  1. руслан:

    да, в этой стране ты виноват, как только решил не врать, не лицемерить, говорить правду... как только ты решил учиться, а не стать мусором...как только решил поднять голову и посмотреть вперед... как только решил стать свободным...(((

    Нравится(24)Не нравится(5)
  2. Михаил:

    Ну да. Видеоматериал же есть. Сомнительно, что там просто похожий человек! Кто-то чего-то не договаривает!

    Нравится(3)Не нравится(10)
  3. Жорж:

    Михаил, прежде чем писать бредятину, надо не передачу в машине включать, а головой думать

    Нравится(8)Не нравится(3)

Оставить комментарий