Стала ведама дата разгляду адміністрацыйнай справы ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка, якога будуць судзіць за ўдзел у традыцыйным Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 году.

У Ваўкавыскім раённым судзе 16 снежня ў пятніцу а 14.15 справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Талашка.

Напомнім, што на Гуляка складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па частцы 3 артыкула 23.34 за парушэнне парадку аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Віталь Гуляк у ранейшыя гады ўжо засуджваўся да штрафаў за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў, які праходзіць штогод напярэдадні Дзядоў у Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе Гарадзенская Вясна.