Заслужаны аматарскі тэатр драмы і камедыі «Славуціч» віньшуе Ваўкавыск з Новым годам і Калядамі дабрачыннай прэм’ерай «Ведзьмаў туды не пускаюць» па «жахлівай» камедыі Міколы Казачонка «Частны сектар».

Пачатак а 18-й 15-га студзеня ў гарадскім Доме культуры.

Сцэнаграфія і пастаноўка Вячаслава Макуця.

У спектаклі занятыя:
Святлана Янкоўская — Гэлька
Вячаслаў Макуць — Любка
Таццяна Бірукова — Шурка
Мікіта Гаўрылаў — участковы
Кацярына Клімчук — здымачка