Каманда г.п. Краснасельскага па хакею ў лядовым палацы г. Пружаны правядзе першую трэніроўку.

30 студзеня у лядовым палацы г. Пружаны адбудзецца трэніроўка краснасельскай каманды па хакею. Дзякуй бацькам, якія ўзялі на сябе арэнду льда (кіраўніцтва комплекса пайшло нам насустрач і згадзілася на вельмі танны тарыф), транспарт.

Патрабуюцца дзеці 2003-1998 года нараджэння, якія могуць катацца на каньках (ці на роліках), маюць тыя ж канькі, клюшку, свае жаданне і падтрымку бацькоў.

За больш падрабязнай інфармацыяй тэлефануйце да капітана(Каральчука Арцёма МТС 6894755), ці трэнеру (Бубноў А.В. 2864684)

Нягледзячы на тое, што ніхто не адгукнуўся на заклік краснасельскіх хакеістаў, не далучыўся, не дапамог з транспартам, формай, мы не проста з’ездзілі ў Пружаны…

Там мы не толькі правялі трэніроўку, але пазнаёміліся з цікавай камандай “Мухавец”, якая згадзілася на таварыскі матч. З-за канікулаў гаспадары былі не ў аптымальным складзе, што дазваляла старэйшай пяцёрцы краснасельцаў дыктаваць свае ўмовы. А вось другі склад прадстаўнікоў ваўкавыскага раёну спачатку вельмі моцна саступаў больш маладым жыхарам Брэсцкай вобласці, але паступова здолеў выраўняць гульню.

Пасля матчу дзеці паціснулі рукі адзін аднаму, а трэнеры памяняліся тэлефонамі і дамовіліся, што “Мухавец” будзе рады “пацясніцца” ў кожны з трох дней на тыдню… Уявіце сабе, жыхары вёскі Клепачы ад мясцовага начальства маюць форму, аўтобус і лёд тры разы ў тыдзень!

 Мы ж маем падтрымку бацькоў, якія выдаткавалі сродкі і ўласны транспарт, а таксама сінякі (формы ж нам не далі). Хочацца верыць, што гэта была не апошняя наша паездка ў Пружаны.

Краснасельцы ў Пружанах