Ваўкавычанін Андрэй Зайко працягвае здымаць Ваўкавыск з вышыні птушынага палёту пры дапамозе квадракапцера.

На ягонай старонцы канала YouTube гледачы ды падпісчыкі ўжо маглі паглядзець панарамы Ваўкавыску ды касцёл св. Вацлава.

Даведка: Гарадзішча, раннняе сярэднявечча Х-ХІІІ ст., вядомае пад назвай Шведская гара. Дзядзінец старажытнага Ваўкавыску, на паўднёва-усходняй ускраіне горада. Гарадзішча, раннняе сярэднявечча канец ХІ- пачатак XIV ст, вядомае пад назвай Замчышча, на паўднёва-усходняй ускраіне горада, прымыкае с заходняга боку да Шведскай гары. Гарадзішча, ранняе сярэднявечча X — XI ст., вядомае пад назвай Муравельнік. За 0,5 км ад гарадзішча Шведская гара.