20 лютага ў Ваўкавыскім раёне пройдзе чарговы «Дзень цвярозасці».

Як мы пісалі раней, кожная трэцяя пятніца вызначаная «Абласным днём цвярозасці».

У аб’ектах рознічнага гандлю і грамадскага харчавання будзе забаронена рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

Выключэнне складуць аб’екты грамадскага харчавання, дзе будуць праводзіцца запланаваныя раней урачыстыя і рытуальныя мерапрыемствы.