12 чэрвеня парафія Святой Тройцы ў аграгарадку Шылавічы 12 будзе праводзіць парафіяльны фэст. Мерапрыемтсва распачнецца ўрачыстым набажэнствам.

У далейшай праграме запланавана: выступленне мясцовых артыстаў, паказ мод тэатра «Спадчына», конкурсы, гульні, бяспройгрышная латарэя, сувенірная крама, — паведамляе grodnensis.by.

А таксама папкорн, салодкая вата, шакаладны фантан, фаер-шоу, салют.

Пачатак а 14-й гадзіне.