21 лютага а 12-й на плошчы імя Леніна адбудзецца народнае гулянне «Масленіца».

У праграме: віньшаванні Вяснянак, тэатралізаваныя казачныя паказы, спальванне пужала, конкурс на лепшую снежную скульптуру, выступленні народных калектываў і салістаў раёна. Гульні, конкурсы, работа гандлёвых кропак і …бліны.

На час правядзення мерапрыемства з 10 да 16 гадзін будзе забаронены продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў прылеглых да плошчы крамах, кафэ і барах.