Адбылося гэта ў горадзе Ноўгарад-Сіверскі, што ў Чарнігаўскай вобласці, акурат непадалёк беларускай мяжы. Гарадскія ўлады доўга ігнаравалі закон “Пра дэкамунізацыю” і працівіліся зносу, але пад ціскам грамадскіх актывістаў былі змушаныя пайсці на саступкі.

Тым часам ва Украіне ўжо разглядаецца магчымасць стварэння “Парка камуністычнага перыяду”, куды будуць звозіцца помнікі савецкім правадырам.

Сітуацыю каментуе Васіль Чэпурны – дарадца Чарнігаўскай абласной адміністрацыі па пытаннях дэкамунізацыі: – Такі музей, безумоўна, трэба стварыць. Хай яны туды прыходзяць, пускаюць слязу, выпіваюць 100 грам, калі каму трэба, ды згадваюць сваю маладосць. Няма пытанняў. Гэта іх права. Мы дэмакратычная краіна, можам такі парк стварыць. І ў вас у Беларусі такі ж будзе.

Цяпер помнікі Леніну і дзеячам савецкай эпохі засталіся толькі ў анэксаваным Крыме і на тэрыторыі непрызнаных ДНР і ЛНР, непадкантрольных Кіеву.

Радыё Рацыя