kamunist

Да сённяшняга дня каля 30 тысячаў былых функцыянэраў рэпрэсіўнага апарату маюць пэнсіі ў разы вышэйшыя за пэнсіі іх ахвяраў.

Польскі ўрад ініцыяваў праект закону, які памяншае памер пэнсіі функцыянэрам камуністычных спэцслужбаў. Прэм’ер Польшчы заявіла, што праз чвэрць стагоддзя пасля падзення камуністычнага рэжыму, супрацоўнікі рэпрэсіўнага апарату маюць вышэйшыя пэнсіі, чым іх ахвяры й тыя, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе за дэмакратыю і свабоду Польшчы.

Міністар унутраных справаў Польшчы Марыян Блашчак паведаміў, што вэтэранам камуністычных спэцслужбаў плянуюць выплачваць пэнсію, якая ня будзе вышэйшай за сярэднюю пэнсію асобаў з такім самым стажам працы. Гэта дазволіць бюджэту зэканоміць каля 100 мільёнаў эўра ў год. Змены ў законе аб пэнсійным забеспячэнні закрануць 32 тысячы чалавек, паведамляе Польскае радыё.

Нравится(6)Не нравится(4)

Теги: , ,

 

Комментариев нет

Вы можете оставить первый комментарий..

Оставить комментарий