У Гародні адбылася прэзэнтацыя зборніка вершаў нашай зямлячкі паэтэсы Тамары Мазур.

У зборнік «Пакуль кахаю…» увайшлі лепшыя вершы, напісаныя паэтэсай у розныя перыяды жыцця. У іх — павышаная пачуццёвасць гераіні на звілістым шляху да шчасця.

У першай частцы кнігі асабістае жыццё лірычнай гераіні цесна пераплятаецца з грамадскім, правакуючы яе на своеасаблівую «гульню з лёсам» — адсюль і назва «Лабірынты». Гераіня «Лагоды» спрабуе схавацца ад жыццёвых калізій у інтымным свеце, чэрпаючы сілы ад веры ў дабрыню. У трэцяй частцы «Знічкі шчасця» падсумоўваюцца жыццёвыя ўрокі і замыкаецца кола барацьбы гераіні за права «кахаць і любіць».

Кошт зборніка ў кнігарні 60 000 руб.

Даведка: Тамара Міхайлаўна Мазур нарадзілася 30 лістапада 1964 года ў вёсцы Лазы Ваўкавыскага раёна. Скончыла Роскую сярэднюю школу. Зараз жыве ў Гародні.