15 студзеня 1940 года былі ўтвораны Ваўкавыскі, Вараноўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Наваградскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны.

Пятнаццаць раёнаў Гродзенскай вобласці адзначаць 75-летні юбілей.

У кожнага раёна свая гісторыя ўваходжання ў Гродзенскую вобласць. Ваўкавыскі раён да 18 верасня 1939 года знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай, пасля чаго ўвайшоў у склад БССР і з 15 студзеня 1940 гады з’яўляецца цэнтрам Ваўкавыскага раёна.

У пятніцу, 16 студзеня, а 14-й гадзіне ў Ваўкавыскім РДК пройдзе ўрачысты збор, прысвечанае 75-м угодкам з дня ўтварэння раёна.

Чакаецца, што ў імпрэзе прымуць удзел высокія госці, людзі, чые лёсы так ці інакш перасекліся з Ваўкавышчынай.