Ад шчырага сэрца зычым сваім прыхільнікам, нашым даражэнькім чытачам, спаўнення ўсіх самых запаветных мараў у надыходзячым годзе.

Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць у вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем! Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту!

Кожны год прыносіць нам не толькі радасць, але і расчараванні, страты. Дых няхай у 2016-м апошніх будзе вобмаль, а радасці поўны мех і яшчэ трошкі.

Ваш Волковыск.BY