У пятніцу, 16 снежня, у судзе Ваўкавыскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка за ўдзел у традыцыйным Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 году.

Гуляка пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь, гэта на 525 рублёў.

Як паведаміў Віталь Гуляк, ён мае намер абскардзіць рашэнне суда ў Камітэт ААН па правах чалавека.