Віншую вас, шаноўныя нешматлікія цікаўныя чытачы, што сочаць за жыццём нашага інтэлектуальнага руху, з вялізным прарывам. У Гродзенскай вобласці адбыўся першы буйны брэйн-турнір (пакуль толькі дзіцячы), дзе зарубіліся між сабой па 3 каманды са Шчучына і Гродна , якім супрацьстаялі 16 калектываў нашага горада, падмацаваныя парай з Краснасельскага-Росі. І гэты турнір адбыўся ў СШ № 7 горада Ваўкавыска, месца, дзе сапраўды добразычліва адносяцца да інтэлектуальнага развіцця нашых дзяцей, дзе мы не адчуваем сябе прасіцелямі, якія перашкаджаюць і шкодзяць. Дзякуем шчыра ўсім супрацоўнікам дадзенага калектыва, што заўсёды даюць нам магчымасць гадаваць будучых інтэлектуалаў.

Адзначым, што ні адной гульні па тэлевізійнаму фармату не адбылося. Марына Віктараўна Бабіч цалкам пабудавала турнір па менш знаёмым, але не менш цікавым варыянтам папулярнай гульні, калі 4 каманды выбіраюць лепшага адначасова, а паўфіналісты і фіналісты  паступова са слязамі гора альбо радасці пазбаўляюцца з кожным адказам ад сваіх байцоў.

Нягледзячы на вельмі прадстаўнічы склад удзельнікаў (прыехалі прызеры вобласці, фіналісты рэспублікі), пажаданне гаспадара СШ № 7, Бакуновіча Аляксандра Іванавіча, перамогі сваім, вядомы фактар выпадковасці, ва ўпартай барацьбе перамаглі сапраўды самыя моцныя. “Элементарна, Ватсан” здолелі ў гэты раз рэалізаваць сваю патэнцыяльную моц, супрацьстаяць якім у фінале годна здолелі толькі сваеж “Этюд в багровых тонах” і лепшыя шчучынцы “Геліос”-Брэйн. “Лівень” (Краснасельскі-Рось), які выляцеў у адборы,  выцягнуў шчаслівы білет у “Куча-мале”, перамог у паўфінале, стаў у лепшай чацверцы толькі статыстам.

Але ці могуць словы перадаць тыя эмоцыі, драйв, адрэналін? Госці абяцаюць праз год вярнуцца, гаспадары збіраюцца працягваць… Дзеці, што сёння прайграюць, абяцаюць на наступны год стаць больш моцнымі… Прыемна, што Ваўкавыск і сёння ў ліку лідэраў інтэлектуальнага руху. Класна, што сёння мы з надзеяй глядзім у будучае.

зал больше сцена чемпионы ВОлковбрейн Элементарно Ватсон

фінальны бой - лепшая чацьверка Ваўкавыск- Ваўкавыск Шчучын - Краснасельскі  Другі прызёр турніра каманда ЭБТ  Каманда Лівень фіналіст турніра і прызер на трыбунах было шматлюдна і пазітыўна