• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Вячка Целеш: Целешы Дзякоўскія–1 — мая галінка радаводу

Пяць месяцаў таму, 22 ліпеня 2016 г. у Ваўкавыскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі нашага вядомага земляка — мастака, педагога, філакартыста, грамадскага дзеяча, члена саюзаў мастакоў Беларусі і Латвіі Вячкі Целеша «Адсюль наш род, тут мой прычал».

Мы працягваем знаёміць з рэцэнзіямі на кнігу. Гэтым разам будзе трэцяя і апошняя рэцэнзыя Віталя Карнелюка на кнігу ў часопісе “Герольд” № 20 за 2014 год.

zel_gar

На сённяшні час кнігі пра ўласныя радаводы перасталі быць рэдкасцю, як гэта было яшчэ гадоў дваццаць назад. І хаця большасць беларусаў мае ў сваіх радаводах сялянскія карані, ўвага да сямейнага мінулага стала расце. Інтарэс менавіта да такой гістарычнай літаратуры мае свае тлумачэнні.Публічнае раскрыццё “белых” і “цёмных” плямаў гісторыі, якое назіраецца апошнія дзесяцігоддзі, надала смеласці кожнаму аматару мінуўшчыны казаць пра тыя ці іншыя акалічнасці лёсаў сваіх сямейнікаў. Хаваць сямейнае паходжанне ці дачыненне да супярэчлівых падзей гісторыі ўжо не прыходзіцца. Калі ў 2001 г.грамадскае аб’яднанне “ Дыярыюш” абвесціла ў“ Нашай Ніве” конкурс “ Мой радавод: лёс сям’і ў ХХстагоддзі”, то сам змест такой прапановы на той час выглядаў навіною і чапляў адчуваннем сапраўдных адкрыццяў. І такія адкрыцці на мікраўзроўні, часам бачныя толькі самым шукальнікам сямейнай гісторыі, сапраўды рабіліся.

Цяперашні чытач можа знайсці розныяпрыклады ўвагі да сваіх продкаў, занатаваныя нас таронках успамінаў, праектных даследаванняў, нарысаў. Са старонак даўно напісаных Янам Булгакам успамінаў “ Край дзіцячых гадоў”, што нядаўна пабачылі свет намаганнямі Тамары Вяршыдскай, мы вучымся бачыць і памятаць мясціны свайго дзяцінства і тых, хто вакол нас ад пачатку жыцця – нашых бацькоў.

Зараз беларусы атрымалі яшчэ адзін узор ушанавання сямейнай мінуўшчыны. Гэта генеалагічнае даследаванне знакамітага беларускага мастака Вячкі Целеша.Грунтоўнае,ёмістае выданне ўбачыла свет ў менскім выдавецтве “ Кнігазбор”. Што знойдзе чытач на яго старонках, з бясконцай колькасцю розных чужых імёнаў, прозвішчаў, згадак ступеняўсваяцтва? Вялікая чужая сям’я, чужыя радасці, турботы і драмы, перакручанасць лёсаў людзей, дэталёва апісаныя асобныя эпізоды жыццёвага шляху таго ці іншага сваяка – усёгэта можа стварыць вельмі абмежаваную аўдыторыю чытачоў. Але думаецца, што будучыня ў гэтай кнігі іншая. Першы аргумент такой высновы – сам аўтар. На старонкахяго кнігі не проста сямейны летапіс разгалінаваны на 27 гісторый, дзе кожная адпавядаепэўнай галінцы радаводу. Гэта летапіс, дзе ёсць месца жыццяпісу самога мастака. Павялікім рахунку, кожны, хто будзе чытаць гэтую кнігу, будзе чытаць гісторыю Вячкі Целеша. Праз новыя факты яго жыцця і жыцця яго блізкага атачэння, мы даведваемся пра чараду падзей і пра той асяродак, ў якім фармавалася асоба майстра. Паколькі звесткі,змешчаныя ў кнізе, па-большасці унікальныя, то мы можам казаць пра гэтую кнігу, як пра каштоўную крыніцу аб жыцці і творчасці Вячкі Целеша, які воляй лёсу апынуўся ў Рызе,але не толькі не парваў сувязь з Беларуссю, хутчэй наадварот, увесь час ствараў,арганізоўваў, фармаваў гэтыя сувязі ўсёй сваёй працай.

У 2003 г. нам пашчасціла пазнаёміцца з аўтарам кнігі, як раз у перыяд, калі Вячка Целеш збіраў у Нацыянальным гістарычным архіве ў Горадні архіўныя звесткі прасваю родную веску Краснае (Краснае Сяло). Таму не выпадкова, што ў кнізе шмат архіўных спасылак.

Нельга не згадаць той факт, што Вячка Целеш славуты калекцыянер і аўтар вядомых, неаднаразова перавыдадзеных кніг пра беларускія гарады на старых паштоўках.Таму прыкладаў умення зацікавіць словам, прывабіць фактам на старонках чарговай кнігі яму не займаць. Кніга Вячкі Целеша мае адмысловую метадалогію, якая грунтуецца на спалучэнні як генеалагічных метадаў даследавання, так і ўласна гістарычных, скіраваных на высвятленне і адлюстраванне мінуўшчыны краю. У структуры кнігі вылучаны асобны раздзел, які знаёміць чытача з прадумовамі самога даследавання, асноўнымі крыніцамі і тымі задачамі, якія ставіў перад сабою даследчык. Гэтая частка кнігі па-свойму вельмі важная, бо дазваляе ўбачыць, што можа падштурхнуць да вывучэння ўласнай гісторыі.Асобнае месца ў кнізе займае раздзел “ Маё прозвішча”. Тут можна пазнаёміцца з рознымі версіямі паходжання прозвішча “Целеш”.

Аўтар спрабуе пачаць гісторыю сваёй роднай вёскі Краснае з сівой старажытнасці.Выкладзеная на дваццаці двух старонках гісторыя Краснага-Краснасельскага робіць аўтара летапісцам гэтага населенага пункту. Падкрэсліваючы ролю сваіх вядомых папярэднікаў – Зыгмунта Глогера, Міхала Федароўскага, Георгія Пеха, Міхася Чарняўскага, Валерыя Шаблюка, якія ўнеслі сваю лепту ў вывучэнне Краснасельскага краю – Вячка Целеш аб’ядноўвае знойдзеныя ім звесткі ў паслядоўнае гістарычнае апавяданне. Гэтая частка кнігі вельмі патрэбная як панарама для сямейнай гісторыі.

Звяртае на сябе ўвагу асноўны раздзел кнігі – радаводны. Аўтар слушна заўважыў пра складанасць даследавання сялянскай сямейнай гісторыі, якой амаль няма на старонках архіўных дакументаў. Вячка Целеш здолеў, па-магчымасці, пераадолець гэтую праблему цераз руплівы пошук самых розных звестак, злучыўшы на старонках сваёй кнігі 302 асобы з роду Целешаў.

Самая сакральная частка радаводу “ Целешы Дзякоўскія – 1”. “Мая галінка радаводу” – з асобым пачуццём адзначыў у назве гэтага раздзелу аўтар. У гэтым раздзеле вельмі шмат інфармацыі пра самога Вячаслава Міхайлавіча, яго дзядуляў і бабуляў, бацькоў. Пры чытанні сямейнай гісторыі Целешаў неаднаразова сутыкаешся з каментарамі даследчыка адносна крокаў самога пошуку: вось ледзь не знайшоў помнік прадзеду, у наступны момант – адкрыў для сябе(!) факт другога шлюбу дзеда. Пагодзімся, што такія адкрыцці могуць чакаць кожнага, хто паглыбіцца ў гісторыю сваіх бліжэйшых сваякоў. Што казаць пра сваяцтва больш дальняе. Гісторыя асобных прадстаўнікоў “сваёй” галіны радаводу дазваляе Вячку Целешу аднаўляць цэлыя старонкі жыцця нетолькі канкрэтных людзей, але адпаведных гістарычных працэсаў і падзей. Насычаныя фактамі радаводныя апісанні Вячкі Целеша будуць запатрабаваныя пры даследаванні гісторыі Першай Сусветнай вайны, рэвалюцыі, жыцця пад польскай уладай у міжваенны перыяд, падзей Другой Сусветнай вайны, паваеннага жыцця, у тым ліку дзейнасці беларускага культурнага асяродка ў Рызе.

Уласнае жыццё мастака адлюстроўвае яго шлях да мастацтва. Сярод розных рэфлексій і ўспамінаў не можа не прывабіць гісторыя знаходжання новага вымаўлення імя мастака. Адзначым жаданне аўтара занатаваць тыя моманты жыцця, якія паспрыялі яго нацыянальнай самаіндэнтыфікацыі. Пашчасціла Вячку сустрэцца з Уладзімірам Караткевічам, Яўгенам Куліком, Уладзімірам Арловым. Кожная такая сустрэча – як паварот у жыцці. Пазней, ужо славуты мастак, педагог і грамадскі дзеяч, Вячка Целеш зрабіў свой дом у Рызе своеасаблівымі “пенатамі”, куды заходзілі вядомыя беларусы, каб пакінуць у “ Кнізе гасцей” свае аўтографы.

Лёсы сваякоў, апісаныя Вячкай Целешам, вельмі розныя, але знаходзячы тыя ці іншыя факты, аўтар падкрэслена звяртае ўвагу на такія прыклады, што звязваюць яго дальніх і блізкіх сваякоў з беларускім нацыянальным рухам. Такая ўвага зразумелая, бо сам аўтар – вядомы грамадскі дзеяч беларусаў Латвіі. Мы можам пазнаёміцца з фактамі жыцця дзядзькі Уладзіміра Антонавіча Целеша. Перэпетыі жыцця зрабілі беларусаУладзіміра Целеша вязьнем сталінскага ГУЛАГу, вайскоўцам арміі генерала Андэрса, удзельнікам бітвы пад Монтэ-Касіна, сябрам Рады БНР, актывістам у суполцы беларусаў Канады. Сустрэча з дзядзькам Уладзімірам, па словах самога Вячкі Целеша, сталася для яго:

адкрыццём іншага вольнага жыцця, развеяла міфы, якім частавала дома камуністычная прапаганда.

Апавядаючы пра радавод, Вячка Целеш абавязкова пры нагодзе згадвае пра беларускія нацыянальныя рысы сваіх сваякоў. “ Нашы продкі былі уніятамі” – з асаблівым сэнсам падкрэслівае мастак. Ён жа ўспамінае словы свайго брата Вікенція пра навучанне ў польскай школе ў канцы 30-х г. ХХ ст:“

Якая ўвага з боку польскай улады была да вучняў, што запісываліся палякамі, каталікамі: у школе на перапынках ім бесплатна давалі гарбату і булачкі, а беларускім праваслаўным дзецям такой радасці не было”.

Вячка Целеш па-сапраўднаму радуецца, калі атрымлівае ад траюраднага брата Барыса ліст, напісаны па-беларуску, альбо калі апавядае пра Сяргея Целеша Канцавога, які пасля цэлага жыцця ў польскім асяродку “захаваў паэтычную душу, душу патрыёта-беларуса”,у якога засталася “любоў да роднай мовы, да зямлі беларускай, да Краснага Сяла”. Такая адметнасць Вячкавых даследаванняў можа быць узорнай.

Аглядаючы ўвесь тэкст кнігі Вячкі Целеша, разумееш, што знаёмішся не проста з вялікай беларускай сям’ёй, з родам Целешаў, раскіданым па вялікай колькасці краін, краёў і мясцінаў, але скрозь складзеныя аўтарам біяграмы, як бы з-за кулісаў назіраеш за чалавечымі радасцямі, турботамі, жахамі і надзеямі. Гэта і ёсць самое жыццё. Вячка Целеш, не ставячы перад сабою такую задачу, праз лёсы сваёй сям’і паказаў гісторыю беларусаў у ХХ стагоддзі.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Первый этап "Alma Dance" в 2017

Ребята молодцы. Но дальше будет еще сложнее. Ведь дальше все места куплены и зарезервированы нечестн...


Родители жалуются на советский флаг в волковысской школе. Завуч: «Мы обсудим этот вопрос с директором»

А сами откуда? Неужели не из СССР? Неужели так быстро все забывается? А еще говорите, что нужно чтит...


На Волковыщине подвели итоги Года культуры

Шкада, што ні слова не прагучала на роднай мове. Нават ні літаркі на экране сцэны


Умения по изготовлению свадебного каравая в Волковысском районе войдут в госсписок ценностей

И как же вашей бабушки была фамилия (ну или имя отчество хотя бы)?


Умения по изготовлению свадебного каравая в Волковысском районе войдут в госсписок ценностей

Моя бабушка в Моисеевичах была первая каравайница. И мы маленькие помогали лепить сахарные цветы. И,...


Юные волковысские танцоры призеры областного танцевального конкурса

Учитель Радион, так а деньги почему не вернули потом? Это во-первых. А во-вторых, успехам всем рады,...


Юные волковысские танцоры призеры областного танцевального конкурса

Учащиеся всех школ города и района постоянно выезжают на олимпиады, конкурсы, фестивали с правильно...