«Мой родны кут..» — такую назву мае выстава карцін Уладзіміра Чураўскага, мясцовага мастака. Прэзентацыя карцін адбылася 8 снежня ў чытальнай зале Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

На сустрэчу з мастаком прыйшлі студэнты Ваўкавыскага педколеджа, а таксама ўсе жадаючыя. У. В.Чураўскі расказаў пра сваё дзяцінства, пра гады вучобы, працы, пра сваю творчасць. Мастак з вялікай ахвотай адказаў на ўсе пытанні, даў парады маладому пакаленню. Госці з захапленнем разглядалі карціны, а мастак ахвотна дзяліўся са студэнтамі тэхнікай майстэрства.

churak1

churak2

churak3