Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі! Прыміце сардэчныя віньшаванні са светлым святам Вялікдня.

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях.

Няхай вера ў Хрыста дапаможа у вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом.

Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай уваскрэсне наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам!