• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

За што “курка” пацярпела? Альбо пра справы дыскатэчныя

Мільённыя страты за дзве гадзіны дыскатэкі: “маленькая” праблема на Ваўкавыскі раён

Курка, якая нясе залатыя яйкі, грашовае дрэва, што расце на падворку… Ці варта рабіць булён з адной і ссякаць другое? Думаецца, адказ на гэтае пытанне павінен быць адназначным. Але, на жаль, не ўсюды і не заўсёды. Так, у Ваўкавыскім раёне ў гарадскіх і сельскіх дыскатэках, якія прыносілі шматмільённыя даходы, быў зменены распарадак працы яшчэ на пачатку мая. І цяпер такіх значных грошай у мясцовы бюджэт яны ўжо не прыносяць… Вынікае, мясцовая «курка» з залатымі яйкамі цяпер, так бы мовіць, паехала-такі да Абрама на піва…

Агульная сітуацыя

“К” даведалася пра гэтую праблемную сітуацыю ад свайго сталага аўтара — дырэктара Плябанаўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна Аляксандра Бабіна. Нагадаю, менавіта пра гэтага чалавека і ягоную паспяховую дзейнасць на ніве дыскатэчных мерапрыемстваў для сельскай моладзі неаднаразова пісала нашага газета, запрашала яго паўдзельнічаць у “круглых сталах” і онлайн-канферэнцыях. Вопытам Аляксандра Бабіна цікавіліся не толькі на Гродзеншчыне, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі! А сам Бабін і клуб, які ён узначальвае, неаднаразова атрымліваў ганаровыя граматы ды перамагаў у розных абласных конкурсах…

І не дзіва, што няўрымслівы дырэктар Плябанаўскага ДК (згодна з абноўленай афіцыйнай назвай клуб мае назву “аддзел культуры і дасуга “Плябанаўскі ДК”) толькі за апошні год зарабіў на дыскатэчных мерапрыемствах прыкладна 100 мільёнаў рублёў, а на ягоныя танцавальныя вечары заўсёды завітвала моладзь не толькі з усяго Ваўкавыскага, але і з іншых раёнаў Гродзенскай вобласці… Вось вынік сапраўднага крэатыву ад творчага чалавека!.. Але не пра гэта зараз гаворка…

Дык вось, менавіта Аляксандр Бабін паведаміў “К” пра тое, што, паводле загада №14 ад 6 мая 2015 года Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці аб графіку рабочага часу ўстаноў культуры, дыскатэчныя мерапрыемствы, якія раней можна было ладзіць да другой гадзіны ночы, цяпер маюць трываць толькі да 24-й.

Неабазнаны чытач, пэўна, пасміхнецца: усяго толькі на дзве гадзіны скарацілі магчымасць моладзі патанчыць у сельскім клубе ці на танцавальнай пляцоўцы ў гарадскім парку… Але з-за гэтых дзвюх гадзін установа Аляксандра Бабіна ўжо сёння, напрыканцы мая, не далічваецца мільённых прыбыткаў, а на ягоныя танцавальныя вечары амаль ніхто не завітвае…

Такая ж сітуацыя — па ўсім Ваўкавыскім раёне. Як паведаміў “К” загадчык сектара культуры і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама Сяргей Урбановіч, менавіта з-за дадзенага абмежавання часу на дыскатэках Дамы культуры і сельскія клубы раёна, па папярэдніх падліках, за першыя дзве дэкады мая ўжо не далічыліся прыкладна 30 мільёнаў рублёў. Даведзеныя штогадовыя планы па аказанні кожнай клубнай установай платных паслуг насельніцтву, натуральна ж, ніхто не адмяняў. І, як адзначыў Сяргей Урбановіч, адмяняць іх наўрад ці будуць…

Між тым, толькі Аляксандру Бабіну сёлета трэба зарабіць на платных паслугах 120 мільёнаў рублёў. З пачатку года Плябанаўскаму ДК дыскатэчныя мерапрыемствы ўжо прынеслі 41 мільён рублёў, так што запланаваная сума, як кажа дырэктар, за год набегла б дакладна… Але ўжо на сёння ад забароны ладзіць дыскатэкі да 2 гадзін ночы ўстанова культуры панесла страты прыкладна ў 15 мільёнаў рублёў… І гэта, натуральна, толькі пачатак грашовых праблем…

Што ў перспектыве?

Як патлумачыў Сяргей Урбановіч, дадзеная праблемная сітуацыя ўзнікла з-за таго, што на адкрытай гарадской танцавальнай пляцоўцы ў Ваўкавыску пад час дыскатэкі здарылася пазаштатная сітуацыя. Некаторыя наведвальнікі дыскатэкі не толькі танчылі і культурна бавілі вольны час, але і пачалі высвятляць адносіны паміж сабой. На гэта, натуральна, аператыўна адрэагавалі міліцыянеры, якія, згодна з правіламі, таксама знаходзіліся на мерапрыемстве, і спынілі бойку…

Пра гэты факт было, натуральна, паведамлена старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, а аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адрэагаваў на сітуацыю абмежаваннем часу працы клубных устаноў раёна… Але, як мяркуе супрацоўнік аддзела, гэтая мера — часовая.

— Мы самі зацікаўлены ў тым, каб моладзь завітвала на танцавальныя вечары, каб была, што называецца, “пры справе”, а клубныя ўстановы зараблялі грошы, — кажа Сяргей Урбановіч. — Між тым, наколькі я ведаю, маладыя людзі, асабліва на сяле, толькі а 23-й вечара пачынаюць збірацца на дыскатэку. І, натуральна, адной гадзіны для танцаў ім малавата. Таму я спадзяюся, што гэтае абмежаванне часу працы ўстаноў культуры мае трываць толькі на некаторы перыяд.

Пра паляпшэнне сітуацыі Сяргей Урбановіч абяцаў паведаміць. Але ж калі чакаць адмены праблемнага загада, так і не сказаў, спасылаючыся на тое, што намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Уладзімір Захарчук зараз у адпачынку, а ягоны непасрэдны кіраўнік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзімтрый Зязюля знаходзіцца ў камандзіроўцы ў Гродна… Так што страты для Аляксандра Бабіна, як і для ягоных калег па ўсім раёне, пакуль будуць расці…

Да слова, кіраўнік Плябанаўскага СДК узняў у размове з “К” і шэраг іншых набалелых пытанняў. І пра тое, што даўно пара ўнесці змены ў пастанову Савета Міністраў № 582 адносна часу правядзення дыскатэк наогул (пра што наша газета пісала ўжо неаднойчы), і пра тое, што знаходжанне моладзі ў прыватных барах і рэстарацыях ніхто сёння не абмяжоўвае па часе, пра тое, што дыскатэка ў горадзе і ў невялічкай вёсцы — гэта дзве вялікія розніцы, і да іх не трэба падыходзіць з аднолькавымі крытэрыямі…

Што ж, думкі і высновы дырэктара названай вышэй установы заслугоўваюць належнай увагі. Бо за імі — неацэнны шматгадовы вопыт крэатыўнай працы на ніве культуры. Між тым, як паведамілі “К” ва ўпраўленні ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі, сёння сапраўды ідзе распрацоўка змен у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 582 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў у Рэспубліцы Беларусь”.

Так што з цягам часу пэўныя змены ў дадзеную пастанову будуць унесены. Іншая справа, што адбудзецца гэта, відаць, не так хутка, як хацелася.

Што да сітуацыі ў Ваўкавыскім раёне, дык “К” абавязкова будзе сачыць за развіццём падзей і, натуральна, паведаміць пра пэўныя змены чытачам адразу ж пасля атрымання ўсёй неабходнай інфармацыі…

Да ўсяго сказанага хочацца дадаць толькі адно: на жаль, мне як журналісту ўжо неаднойчы даводзілася бачыць, як крэатыўныя захады тых або іншых клубнікаў, бібліятэкараў ці музейшчыкаў Беларусі высякаліся, што называецца, да кораня, ці як многім цікавым праектам ставіліся “палкі ў колы”… Таму вельмі хацелася б, каб сітуацыя, падобная на тую, што здарылася на Ваўкавышчыне, вырашылася паспяхова. Бо кожнаму зразумела, што недальнабачнымі захадамі сёння можна не толькі забіць “курку”, якая нясе залатыя яйкі, але і прыахвоціць маладых людзей зусім да іншага баўлення вольнага часу — ужо без кантролю культработнікаў ці міліцыянераў… Не кажучы пра тое, што працаваць ды “крэатывіць” у такіх няпростых умовах дырэктару таго ці іншага клуба ці дома культуры наўрад ці захочацца…

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты «Культура»



Комментарии

Igarek33 2015/06/11 13:35 / Ответить

Наш райисполком просто учавствует в турнире на самый тупой указ. думаю идет первым и с огроооомным отрывом.


Вано 2015/06/11 14:47 / Ответить

т.е. если кто-то что-то не поделит, то до 24 часов они драться не будут, т.к. не успеют потанцевать, да? смешно. кто захочет подраться, сделает это и в 8 вечера. так молодежь хоть была на дискотеке, а после указа наши чиновники думают, что в 12 часов все разбегутся спать по домам, скорее будут шастать по углам на улице и думать, чем еще заняться, не идти же спать на выходных в 12 часов?


ДНР/ЛНР 2015/06/11 15:44 / Ответить

Что тут было раньше, что позже, пожалуй, известно только чиновникам, но из последних новостей известно, что РИК принял решение о продлении времени проведения дискотек в Верейках и Плебановцах, а также в “клетке”. Будет усилен контроль за правопорядком милицией и дружинниками, руководителями клубов. Цитирую: “Соблюдать культуру поведения придётся и всем молодым людям, решившим повеселиться на дискотеках. В протвном случае дискотечное время может быть снова сокращено.” Занавес!


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Вечерний концерт ко Дню города

Конечно


Вечерний концерт ко Дню города

Алесь, а ты 2 рэ за вход заплатил?))


13 ліпеня ў Ваўкавыску дэбютуе шоў-гульня Jack Quiz

Через тернии к звездам!