• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Заява дэмсілаў: Улады могуць прызначаць дэпутатаў і выдаць іх за апазыцыю

Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Аляксей Янукевіч падпісалі супольную заяву дэмакратычных сілаў Беларусі адносна ўмоваў правядзеньня ў Беларусі парлямэнцкай кампаніі.

«Існуе небясьпека, што ўлады, адхіліўшы прапановы АБСЭ/БДІПЧ і не зрабіўшы рэальных крокаў па дэмакратызацыі і падвышэньні празрыстасьці выбарчага працэсу, прызначаць дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў грамадзян, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазыцыі. Для нас падобны падыход зьяўляецца абсалютна непрымальным, які толькі закансэрвуе сытуацыю адсутнасьці рэальных выбараў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Улады вымушаныя дэманстраваць жаданьне ўлічваць рэкамэндацыі АБСЭ. Аднак рэальныя крокі і абяцаныя зьмены ідуць уразрэз з рэкамэндацыямі міжнароднай супольнасьці і дэмакратычнай грамадзкасьці Беларусі.

«Галоўная і самая відавочная хіба выбарчага працэсу ў Беларусі — гэта непразрысты падлік галасоў», — кажуць аўтары заявы.

Яны прапанавалі ўключыць прадстаўнікоў партыяў і ўсіх кандыдатаў у склад выбаркамаў, публічна абвяшчаць выбар асобна па кожным выбарчым бюлетэні, даць рэальную магчымасьць назіральнікам назіраць за галасаваньнем, падлікам і падвядзеньнем вынікаў.

«Наступная агульнапрызнаная хіба выбараў — гэта маніпуляцыі ўладаў са спісамі выбарцаў. Нішто не перашкаджае стварыць агульнанацыянальны публічны рэестар выбарцаў з падзелам на акругі, зрабіць яго даступным у інтэрнэце і публічна вывешваць сьпісы выбарцаў на кожным выбарчым участку да поўнага сканчэньня галасаваньня. Назіральнікі павінны мець права азнаёміцца са зьместам сьпісаў выбаршчыкаў і атрымаць завераную копію пратаколу аб выніках», — гаворыцца ў заяве.

Таксама аўтары заявы зьвяртаюць увагу на яшчэ адну «найбольш відавочную загану выбарчага працэсу»:

«Гэта злоўжыванне працэдурай датэрміновага галасавання, якое павінна быць абмежаваным і насіць вынятковы характар толькі па адпаведным пісьмовым запыце».

Прадстаўнікі дэмсілаў мяркуюць, што пералічаныя неадкладныя захады дзеля празрыстасьці, справядлівасьці і дэмакратычнасьці выбараў у Беларусі Цэнтравыбаркам павінен прыняць у бліжэйшыя дні праз адпаведныя інструкцыі.

«Прывядзеньне ўсяго выбарчага заканадаўства Беларусі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі дэмакратычнымі нормамі павінна быць зроблена з шырокім публічным удзелам АБСЭ/БДІПЧ, Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы, а таксама і найперш дэмакратычных палітычных партыяў і НДА цягам бліжэйшых 12 месяцаў», — адзначаецца ў заяве.

Радыё Свабода



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

В годовщину начала Великой Отечественной войны генштаб рассекретил документы первых дней войны

интереснее было бы чтобы рассекретили довоенные документы 1939-1941 годов.


Колькі яшчэ мяне будуць цкаваць? Як Быкава, да смерці?

сапрауды да смерци, и нават пасля смерци, пакуль не зменицца улада.


Колпак молчания. Что происходит на Беларусской АЭС

Давно искал эту инфу


Город просыпается. Как граждане могут влиять на принятие решений

Вроде бы и ни на что... Сегодня... Но после понедельника всегда будет вторник, и после зимы неизме...


Колькі яшчэ мяне будуць цкаваць? Як Быкава, да смерці?

Верю, Что белоруский первопечатник с Ленинграда. Верю, что Белоруских писателей и поэтов не существу...


Колпак молчания. Что происходит на Беларусской АЭС

Простите за черный юмор.. Немедленно ускорить пуск Островецкой АЭС ! Тогда навсегда останутся в про...


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

об этом известно тому, кто понимает, нам даже понимать не положено. в открытом интернете выпилены вс...


Город просыпается. Как граждане могут влиять на принятие решений

прошедшие выборы показали, на что могут "влиять" граждане.


Город просыпается. Как граждане могут влиять на принятие решений

согласен, значит такие мы граждане или быдло?


Колпак молчания. Что происходит на Беларусской АЭС

Давно искал эту инфу,