• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Зянон Пазьняк: Парк Чалюскінцаў – гэта другія Курапаты

На тэрыторыі Менска знаходзіцца схаванае і недаследаванае месца, дзе масавыя расстрэлы пачаліся яшчэ да прыходу Сталіна – у першыя гады бальшавіцкай улады.

Пра гэта распавёў палітык і археолаг, стваральнік БНФ Зянон Пазьняк:

– Акрамя Курапатаў самае страшнае месца было, якое менчане называлі Камароўскі лес. Ён пачынаўся дзе Акадэмія навук, ішоў туды далей, цяпер застаўся толькі ўчастак парку Чалюскінцаў так званага. Гэты лес ідзе пад Сляпянку, пад Сляпню, яго яшчэ называлі Сляпянкаўскім лесам, лесам Ваньковіча, бо там сядзіба Ваньковіча – гэта маентнасць іхняя была. У гэтым лесе Ваньковіча, будзем гаварыць у Камароўскім лесе, адбываліся расстрэлы з 20-х гадоў. Там яшчэ расстрэльвалі ў 1918-1919 гадах, калі першыя бальшавікі былі пасля таго, як вайна закончылася. У канцы 1918 года прыйшлі бальшавікі, яны былі дзесьці да траўня 1919, а потым ужо прыйшлі польскія войскі Пілсудскага. Дык вось яны за гэты час расстралялі тысячы людзей – гэта было такое забойства страшнае, яны гэтых людзей расстрэльвалі, у Камароўскім лесе закапвалі ў ямы. Потым у 1920-х гадах там расстрэлы працягваліся таксама, але яны не былі такія масавыя, як сталі ў 1930-х, а ў 30-х расстрэльвалі там масава. У мяне ёсць сведкі, якія вазілі туды людзей. Нават такія гісторыі расказвалі, калі чалавек, які сядзеў за кіраўніцай з НКВД, які вазіў на машыне туды гэтых людзей расстрэльваць, калі выпусцілі з машыны людзей, ён пазнаў свайго настаўніка. Настаўнік таксама яго пазнаў, і кажа: “Саша, гэта ты?”. Той чалавек, той Саша, страшэнна перажыў, ён там кінуўся, з ім быў нервовы зрыў, яго там шукалі гэтыя НКВДысты, бо трэба ж назад ехаць. Вось такія гісторыі, гэта адбывалася ў гэтым парку Чалюскінцаў, гэта туды далей на паўднёвы-захад.

РР: Там таксама такая карціна, як у Курапатах, праваленыя месцы?

– Там расстрэльвалі, я ж кажу, пачынаючы з 1919 года, там расстрэльвалі ўвесь час. У 1934 годзе гэты парк назвалі паркам Чалюскінцаў. “Чалюскін” – гэта быў такі транспартны карабель, які быў раздушаны льдамі ў Ледавітым акіяне. Падняўся ў Савецкім Саюзе страшны верхал. Выратоўвалі там чалюскінцаў на льдзіне, лёталі самалёты, усе пісалі, увесь савецкі народ жыў гэтымі чалюскінцамі. Чаму быў такі верхал? Справа ў тым, што гэты карабель “Чалюскін”, ён вёз у Гулаг змену – ахову, НКВДыстаў, яны з сем’ямі ехалі.

РР: На Салаўкі ці куды?

– На Калыму, на Магадан можа, Таймыр – там жа кругом былі лагеры. Вось змену везлі НКВДысцкую, іх раздушыў гэты самы лёд. Таму такі верхал узняўся, героямі сталі ўсюды, кінафільмы пра чалюскінцаў прыдумалі. Назвалі парк Чалюскінцаў там, дзе расстрэльвалі народ, назвалі паркам гэтых “герояў-чалюскінцаў”. Ніхто ж не ведае, што гэта НКВДысты былі, ніхто і цяпер не ведае. Я пра гэта пісаў, але тут жа нейкая гэбоўская істота выскачыла, што гэта не так, там панапісвалі, гэта ўсё не так, гэта было не так. Яны хай пішуць, што хочуць. Дык вось назвалі гэты парк Чалюскінцаў, выразалі ўвесь падлесак, і ўсе гэтыя ямы, якія былі там, яны былі зараўняныя фактычна пасля вайны, пасля 1945 года, бо да 1941 года там расстрэльвалі.

РР: Як і ў Курапатах?

– Як і ў Курапатах, туды вазілі на расстрэл таксама пасля вайны ўжо, але ўжо ў гэтай частцы, у гэтай што бліжэй сюды да паўночнага ўсходу. Тут ужо быў гэты парк, танцпляцоўкі зрабілі, сцежкі зрабілі, а там яшчэ былі гэтыя ямы ў тым лесе. Потым, калі гэта ўсё зраўнялі акуратненька, я там дзясяткі разоў хадзіў, немагчыма нічога, ну няма ніякіх слядоў. Настолькі гэта зраўняна, я думаю навезена зямлі, там укатана, але прыблізна мы ўяўлялі дзе гэта было, і мы там паставілі крыж, рабілі там мітынгі. Я думаю тэхніка будзе развівацца і паступова можна будзе знайсці гэта без раскопак, што там ёсць. Вось там вельмі шмат забітых людзей, вельмі шмат пахавана. Людзі проста не ведаюць, ходзяць там з сабакамі, з дзецьмі. Гэта другія такія па велічыні Курапаты.

Зянон Пазьняк не выключае, што менавіта ў парку Чалюскінцаў, а зусім не ў Курапатах, могуць ляжаць забітыя НКВДыстамі польскія афіцэры. На думку навукоўца, расейскі бок праз сваю агентуру ў Беларусі актыўна спрабуе накіраваць пошукі не ў тым кірунку. Усяго Зянон Пазьняк налічыў вакол Менска 6 мейсцаў, дзе за савецкім часам адбываліся масавыя расстрэлы.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Колпак молчания. Что происходит на Беларусской АЭС

Давно искал эту инфу,


Город просыпается. Как граждане могут влиять на принятие решений

Никто! и никакие граждане не могут влиять на принятие решений !Что хотят,то и делают....


Ва Украіне дэмантаваны апошні помнік Леніну

Весь мир насилия мы разрушим До основания, а затем Мы наш, мы новый мир построим, Кто был ничем,...


Ва Украіне дэмантаваны апошні помнік Леніну

О народе и его благосостоянии надо думать. "Весь мир насилья мы разрушим до основанья , а затем.....


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Статья заслуживает внимания и поверхностно даёт нам картину исторического развития общества. Именно...


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Хорошая статья. Своевременная. В утиль эти памятники Ленину свести все на недостроенный завод на Нов...


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Всё путём написано. На свалку истории эти КПССы и нациков. Только республиканцы!


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Это фанатичная точка зрения как мне кажется, сравнивать фашистов с совецкими людьми. Парад двух войс...


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Автору безграничное уважение! Спасибо за Ваши слова!


Фашисты и коммунисты. Праздники наших убийц

Удар под дых. Спасибо за линк на БЕЛАРУССКИЙ ЖУРНАЛ! Не знал, что в Беларуси есть ещё что почитать о...