Зараз аб сітуацыі з чэргамі на польскіх памежных пераходах можна даведацца з дапамогай мабільнай аплікацыі Granica.

Мабільная аплікацыя паказвае поўную актуальную інфармацыю пра час чакання на польскіх памежных пераходах з Беларуссю, Расеяй і Украінай. Акрамя актуальнай інфармацыі, карыстальнікам прапануецца прагноз чакання ў чэргах на наступны тыдзень.

Бясплатная аплікацыя даступна для мабільных тэлефонаў на платформе IOS, Android і Windows Phone ў 6 мовах: беларускай, рускай, украінскай, польскай, ангельскай і нямецкай.