• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Ваўкавычанка сканала на беларуска-польскай мяжы

Ваўкавычанка сканала на беларуска-польскай мяжы

Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня, паведамляе Hrodna.life.

67-гадовая жыхарка Ваўкавыска Зоя з сынам і знаёмымі ехалі сваім бусам у Польшчу «на закупы». Кіроўцам быў сын. Калі яны ўжо перакрочылі беларускі бок мяжы, пенсіянерка паскардзілася на стан здароўя.

— Мы ехалі нармальна. Яна размаўляла, смяялася. Потым кажа: «Нешта мне кепска». Ёй далі таблетку. І ўсё, больш ні слова, нічога. Заплюшчыла вочы і памерла. Дагэтуль не магу дайсці да сябе. Балюча назіраць, як хутка чалавек можа памерці, — кажа Алена, якая стала сведкай раптоўнай смерці.

Спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін

Сын прасіў, каб ім дазволілі адразу вярнуцца на тэрыторыю Беларусі, аднак, паводле заканадаўства, гэта немагчыма. Прыехала польская «хуткая дапамога», машына рэанімацыі. Жанчыну спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін. Аднак, на жаль, не атрымалася.

Вядома, што пенсіянерка нядаўна ляжала ў шпіталі. Паводле сведчання знаёмых, яна мела праблемы з крыватокам.

Каб перавезці цела маці на радзіму, сын мусіў паехаць у Беласток па даведкі з міліцыі і іншых службаў. Цела перавозілі праз мяжу адмысловай службовай машынай у труне толькі праз два дні, у пятніцу, 29 снежня. Пахавалі спачылую 30 снежня.

Выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя

Атрымаць каментар наконт гэтага выпадка ў Дзяржаўным памежным камітэце пакуль не атрымалася. Адзінае, што паведамілі ў памежнай службе, што выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя. Так, напрыканцы кастрычніка на КПП «Брузгі» памёр жыхар Польшчы ад хваробы сэрца.

Спачуваем родным і блізкім спачылай жанчыны.

Фота beresta.by


С 1 декабря 2018 года только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

В Волковысском районе произошла автоавария со смертельным исходом. (Обновлено!)

Ошибка многих водителей в том что идя на обгон они редко включают поворотники что бы предупредить сл...


«Убийство» коровы обернулось возбуждение уголовного дела

Вы все хозяйства проаерьте ..такое сплош и рядом творится ...


Смертельное ДТП под Волковыском с автомобилем такси (обновлено)

Трудно понять,трудно пережить случившееся,выражаю искренние соболезнования близким и родным погибшег...