Па інфармацыі МУС Рэспублкі Беларусь 30 ліпеня ў Ваўкавыску ў сваёй кватэры з нажавымі раненьнямі шыі, грудной клеткі і спіны знойдзены труп мужчыны, 1957 года нараджэньня. За злачынства затрыманы раней судзімы за прычыненьне меньш цяжкага цялеснага пашкоджаньня і крадзеж мясцовы жыхар, 1986 года нараджэньня. Абодва непрацуючыя. Матыў злачынства высьвятляецца.