• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Чым завініла Ларыса Геніюш?

Чым завініла Ларыса Геніюш?

У Беларусі была здзейснена чарговая чацвёртая спроба рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

10 мая актывісты Моладзі БНФ атрымалі адказ ад Генпракуратуры на свае пісьмовае патрабаванне рэабілітаваць беларускую паэтку і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш. Генпракуратура ў гэтым адмовіла.

У лісце за подпісам пракурора аддзелу Клябанава напісана, што «Геніюш Л.А прызнана не падлеглай рэабілітацыі».

Ідэя дамагацца рэабілітацыі Геніюш прыйшла да актывістаў летась, і яны распачалі кампанію #Геніюш2016, у рамках якой сабралі больш за 1200 подпісаў, наведалі радзіму паэткі ў Зэльве, запатрабавалі паставіць ёй помнік і ўключыць творы ў школьную праграму.

«Тое, што Генпракуратура нам адмовіла сведчыць пра сутнасць сённяшняй улады. Яна застаецца савецкай, нягледзячы на марныя спробы мяккай беларусізацыі, якой, насамрэч, проста прыкрываецца. Адмовілі і год таму, і цяпер», – лічыць старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Паводле Лукашэвіча, рэабілітацыя Геніюш – толькі частка вялікай кампаніі, запланаванай актывістамі, паведамляе Белсат.

«Наступным крокам будзе патрабаванне адкрыць архіўныя справы ўсіх, хто патрапіў пад рэпрэсіі ў савецкія часы. Шмат беларускіх дзеячаў культуры былі рэпрэсаваныя, расстраляныя. Канешне, адкрыццё архіваў мусіць быць сур’ёзным палітычным рашэннем. Але на гэтым этапе можна было б рэабілітаваць Геніюш…», – мяркуе Лукашэвіч.

Фота Сяргей Панізнік



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

Заявки принимаются раз в 6 лет. В следующей пятилетке будем с набитой рукой.


У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

А эффект от заявок есть? Нету. А щучинцы явно набили руку и знают как это сделать и победить. Так...


У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

"... Кстати заявки от Волковысского района были не только от райисполкома, но и от частных лиц. Инте...


У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

Возможно, Вы правы.Но отсутствие гласности в работе органов исполнительной власти именно в этом на...


У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

Смех у роце. Вынікаў працы чыноўнікаў няма. А ў суседзяў - ёсць..... Цэлых два. І абодва станоўчыя...


У межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна» у Шчучыне будзе рэканструяваны стадыён

Какие Вы наивные. Все у нас умеют и могут. Именно при нынешнем мэре было инициировано участие в конк...