Снег, якому так радаваліся усяго два месяцы таму, у тым выглядзе, што ляжаў апошнія пару тыдняў у горадзе, надакучыў, бо проста агідны з выгляду, брудны,  ён дадаваў яшчэ больш шэрасці . Таму сёняшняя снежная завея прыйшлася як раз дарэчы. І ўсе, ад малога да сталога вельмі рады гэтаму беламу шчасцю. За некалькі гадзін горад зноў пакрыты чысценькім, сонечным снегам.

А снег пайшоў, а снег пайшоў,

I гэтак нечакана,

З двух лёгкіх хмарак-спарышоў —

Зусім неабяцана.

Перасмыкнуўся ценем дзень,

Ураз аблёгся вецер,

I косы сонечны прамень

Згадаў аб цёплым леце:

Паўнеба сонца заняло,

Яшчэ паўнеба — хмараў

Імглой падбітае крыло —

I вось пярун ударыў!

Ну, а сягоння сярод дня,

Сярод яго яснотаў,

Снег паваліў, і цішыня

Грамчэй ад гром-грымотаў.

Міхась Стральцоў

Вось як выглядае начны Ваўкавыск цяпер. Здымкі фатографа Natalie Demidova.