• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Гродзенцаў заклікаюць прыбіраць за сваімі гадаванцамі

Гродзенцаў заклікаюць прыбіраць за сваімі гадаванцамі

Улёткі пра адказнасць для тых, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі жывёламі, сталі з’яўляцца ў Гродне. Грамадзян папярэджваюць, што за няправільны выгул гадаванцаў можна атрымаць штраф да 15 базавых, паведамляе hrodna.life.

Праблема з выгулам хатніх жывёл у Гродне наспела даўно і асабліва абвастрылася цяпер, калі сыйшоў снег. Спецпляцовак у горадзе не хапае, таму многія гродзенцы выгульваюць сваіх гадаванцаў на прыдамавых і дзіцячых пляцоўках. І не ўсе гаспадары сёння гатовыя прыбіраць за жывёламі.

Клеіць улёткі не ЖЭС

Хто развешвае папераджальныя ўлёткі - невядома. У мясцовых ЖЭСах распавялі, што калі яны папярэджваюць грамадзян за няправільны выгул, то вывешваюць свае ўлёткі толькі на пад’ездах.

Згодна з Правіламі ўтрымання хатніх сабак і котак, уладальнікі жывёл павінны не дапускаць забруджвання агульнадаступных тэрыторый. Гаспадара, які не прыбірае экскрыменты свайго гадаванца, можна пакараць паводле артыкула 15.47 КаАП штрафам ад 1 да 15 базавых велічынь або папярэджаннем. З 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае 24,5 рублёў.

Уладальнікам жывёл патрэбныя пакеты

Старшыня грамадскага аб’яднання «Экомониторинг» Яўген Філімонаў распавядае, што экскрэменты жывёл — вялікая праблема для Гродна і вырашаць яе трэба разам.

«Сёння існуе канфлікт паміж уладальнікамі сабак і тымі грамадзянамі, якія не маюць жывёл. Кожная з гэтых груп адчувае сваю рацыю. Людзі, якія, шпацыруючы з дзецьмі, трапляюць у сабачыя экскрыменты, негатыўна ставяцца да ўласнікаў жывёл. Тыя ж кажуць, што за ўтрыманне хатніх жывёл яны плацяць грошы і немалыя. І яны хочуць, каб у кожным двары быў забяспечаны выгул для сабак. У кожным двары нерэальна гэта зрабіць.

Ёсць і іншая праблема — не заўсёды пад рукой у чалавека ёсць пакет для экскрыментаў. Трэба забяспечваць людзей гэтымі пакетамі. Было б добра, калі б якая-небудзь гродзенская фірма задумалася пра такія пакеты. Мы — эколагі, дапамаглі б сваімі акцыямі. Мы гатовыя параздаваць пакеты ў гандлёвых цэнтрах».

Сёння такія пакеты можна набыць у зоамагазінах. Некаторыя ўладальнікі жывёл наогул выкарыстоўваюць звычайныя пакеты і папяровыя сурвэткі.

У Польшчы ўладальнікаў сабак кантралюе паліцыя

Нагадаем, у суседнім Беластоку гарадская паліцыя (straż miejska) у сакавiку пачала акцыю па кантролі за гаспадарамі сабак, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі. Штрафы дасягаюць 500 злотых (каля 300 беларускіх рублёў. Дарэчы, у 2016 годзе беластоцкая паліцыя выставіла 60 штрафаў за розныя парушэнні ў межах падобнай акцыі «Чысты Беласток». Але толькі восем чалавек аштрафавалі за сабак, іншыя штрафы былі за засмечванне горада. Паводле гарадской паліцыі, гэта значыць, што беластоцкія сабачнікі даволі свядомыя і разумеюць, што сабачыя адходы не толькі брыдкія, але і небяспечныя з-за паразітаў.



Комментарии

Анонимный пользователь 2018/03/29 19:20 / Ответить

да вы бы хоть этих чертовых собаководов научили собаку в наморднике выгуливать или хотя бы на поводке а то идешь с ребенком а тебе навстречу немецкая овчарка бежит ((а им до фанаря она же не кусается и зубы у ее для красоты((


Анонимный пользователь 2018/03/29 21:59 / Ответить

да вы бы хоть этих чертовых собаководов научили собаку в наморднике выгуливать или хотя бы на поводке а то идешь с ребенком а тебе навстречу немецкая овчарка бежит ((а им до фанаря она же не кусается и зубы у ее для красоты((

А кто это "ВЫ" ???!!! Это в кому обращаетесь?? Тут этому по вашему могут научить??


Анонимный пользователь 2018/03/30 09:55 / Ответить

А ВЫ такой умный,там за мониторам.Создали бы статью , хотя бы про таких собаководов,а то все знают что нужен поводок и намордник и что за это штраф,но нет же будем ждать пока очередная собака не покусает взрослого или еще хуже детей, про какашки они написали,смешно можно подумать кто то будет в Волковыске убирать ,менталитет в нашей стране не тот,вот и все.


Анонимный пользователь 2018/03/30 15:49 / Ответить

Государство не знает как пополнять бюджет. Займитесь владельцами собак и, глядишь, двух зайцев убъете, и деньги в казне и города не в г...не.


Анонимный пользователь 2018/03/30 16:50 / Ответить

Государство в се правильно делает ,и экскременты должны убирать но и про поводок с намордником не нужно забывать,просто все у нас делается через одно место.


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий