1-га кастрычніка адбыўся турнір, на якім каманды інтэлектуальнага клуба “Дэбют” “Стык у стык”, “5 в одном” (Бубнова В., Байгот, Панасік А., Пішчык В., Кажамякін Е.), “737” (Фаміна Е.) і “Тры багатыры” (Лебядзінскі Р., Карончык Дз., Карончык, трэнер Бубноў А.В.) у актавай зале гасціннага ЦПР г.п. Краснасельскі прынімалі гасцей з клуба “Фартуна” (СШ № 2 г.п. Рось) “220 V” і “Ананім” (трэнер Барысевіч Т.В.) , гадаванцаў Чарапок Г.І. каманду “Валхвы”, а таксама прадстаўнікоў “Благавесту” (братства праваслаўнай моладзі Ваўкавышчыны, кіраўнік  Аляксандр Богдан) “Аня+Насця”.

У добрым настроі прадстаўнікі вядучых клубаў нашага раёну адыгралі тры гульні. У “Эрудыт-лато” лепшымі сталі “Валхвы” і “220 V”. паказаць апраўданы рыск атрымалася ў “220 V”, якому мінімальна саступілі “Стык у стык” (Апановіч А., Каральчук А., Пішчык М., Саранчонкаў І., Краўчук Дз., Санцэвіч В.) і “Насця+Аня” (гульня “36”). Апошнім ў “Што? Дзе? Калі?” зноў толькі бал перашкодзіў дагнаць каманду з Росі, толькі ўжо “Ананім”. Амаль усе удзельнікі таварыскай сустрэчы плануюць праз тыдзень прыняць удзел у рэспубліканскім турніры малых гарадоў “Кубак Волака і Высека”, таму не толькі цікава і змястоўна праводзілі час, але таксама замацоўвалі гульнявая навыкі і “прашчупвалі” моц сваіх землякоў сяброў-супернікаў. Гульня трымала ў напружанні і, будзем спадзявацца, што новы сезон дазволіць прадстаўнікам інтэлектуальнага руху нашага раёна працягнуць папярэднія традыцыі сумесных турніраў і паспяховых выступленняў. Наступны турнір плануецца праз месяц таксама на пляцоўцы ЦПР гп. Краснасельскі.