8 ліпеня у вёсцы Ізабелін мясцовыя жыхары святкавалі Купалле. Супрацоўнікі мясцовага дому культуры і школьнікі зрабілі для сялян святочную пастаноўку, у якой дзеючымі асобамі былі, у тым ліку, і адпачываючыя.

Усё было па сапраўднаму, хлопцы рабілі вянкі і гойсалі праз полымя, дзяўчаты спявалі, кідалі вянкі у ваду. Нажаль, свята распачалося калі сонейка ўжо ўпала за край зямлі, было вельмі цёмна і таму здымкаў мала, але на Купалле трэба было ехаць з Ваўкавыску толькі за адным здымкам Купалінкі з блакітнымі вачамі (нажаль не запытаў як яе клічуць).