Фундацыя ZIS (Нямеччына) прапануе моладзі ва ўзросьце ад 16 да 20 год ? 600 для азнаямляльнай паездкі ў іншую краіну.

Умовы атрыманьня гранту:
— удзельнік праграмы падарожнічае адзін;

— маршрут падарожжа ляжыць па-за стандартнымі турыстычнымі маршрутамі;

— удзельнік праграмы вядзе дзёньнік падарожжа;

— авія-пералёты непажаданыя;

— падарожжа павінна цягнуцца як мінімум 4 тыдні;

— пасьля сканчэньня падарожжа удзельнік прадстаўляе выніковы праект.

Кожнаму ўдзельніку прадстаўляецца асабісты кансультант, які праз электронную пошту дае парады як лепей арганізаваць паездку. Большасьць кансультантаў — былыя ўдзельнікі праграмы і маюць досьвед падобных падарожжаў. Праект дакладу па выніках падарожжа ацэньвае спецыяльнае журы.

Больш падрабязная інфармацыя тут

Маладыя людзі, якія не зьяўляюцца грамадзянамі ці рэзідэнтамі Нямеччыны могуць выбіраць гэтую краіну для наведваньня.

Апошні тэрмін падачы заявак — 15 лютага 2011 году.