За апошнія дваццаць гадоў афіцыйныя сайты райвыканкамаў Гарадзеншчыны выходзілі толькі на расейскай мове. Некаторыя сайты райвыканкамаў былі расейскамоўнымі і англамоўнымі. А беларуская мова на сайтах райвыканкамаў цалкам адсутнічала.

І вось у першыя дні 2017 года сайты райвыканкамаў Гарадзешчыны пачалі мяняць сваё аблічча. Яны ўжо выходзяць толькі па-беларуску і па-расейску. Чытачы, якія завітаюць на сайты сваіх райвыканкамаў, могуць выбіраць альбо беларускую мову, альбо расейскую. Праўда, яшчэ не ўсе сайты райвыканкамаў Гарадзеншчыны цалкам перашлі на дзве мовы. Сайты аднаўляюцца і праз тыдзень-другі яны будуць двухмоўныя. Галоўнае, каб на беларускамоўных старонках сайтаў не з’яўлялася тэкстаў па-расейску, бо цяпер на некаторых беларускамоўных старонках райвыканкамаў такія непаразуменні ўжо сустракаюцца.