19 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга дэмакратычных актывістаў Уладзіміра ХільмановічаВіктара Сазонава і Сяргея Верамеенкі, датычная рашэння суда Ленінскага раёна г. Гродна ад 16.12.2016 года  паводле якога актывістаў пакаралі велізарнымі шрафамі за удзел ў традыцыйнай акцыі

 “Дзень памяці паўстанцаў 1863 года”, што ужо цягам больш 20 гадоў традыцыйна праходзіць ў Свіслачы. Скаргу  разглядаў суддзя Уладзімір Янкоўскі. Выслухаўшы аргументы актывістаў, суддзя задаваў толькі адно пытанне: “Ці былі вы у Свіслачы у гэты дзень?”, пасля чаго абвесціў рашэнне пакінуць прысуд Ленінскага раённага суду без зменаў.

Як адзначыў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які быў засуджаны да сама вялікага штрафу за ушанаванне беларускіх нацыянальных герояў: “Дзень памяці паўстанцаў 1863 года мы ушаноўваем больш за 20 год, і раней не было ніякіх праблем . Аднак апошнія тры гады нас за гэта судзяць, некаторых трымаюць у пастаркнку і караюць велізарнымі штрафамі. Я  тут бачу яскравы уціск па нацыянальнай прыкмеце. Палякі, якія робяць такія самыя акцыі памяці у гонар сваіх нацыянальных герояў, у тым ліку і паўстанцаў 1863 года, робяць гэта без перашкодаў. Савецкія людзі ідуць з паклонам да Леніна і Сталіна, у той самай Свіслачы гэта робяць калі захочуць і яны не патрабуюць спецыяльных дазволаў, рускія таксама не маюць ніякіх праблем. Чамусьці толькі Беларусы за праяву нацыянальнай памяці пераследуюцца і гэта яскравы палітычны пераслед і пераслед па нацыянальнай прыкмеце. Скажыце, калі ласка, які патрэбен дазвол пайсці на могілкі ці да помніка ускласці кветкі?! – Абсурд. Нічога давесці у гэтых судах немагчыма. Парушаюцца элементарныя канстытуцыйныя правы чалавека. Нічога новага, усё прадбачана: міліцыя і суды проста “абслугоўваюць” гэты аўтарытарны рэжым. Нам застаецца шукаць праўды толькі у міжнародных судах  па правах чалавека”.

Нагадаем, што суддзя Ленінскага раённага суда горада Гродна Дзмітрый Бубенчык сваім рашэннем пакараў Уладзіміра Хільмановіча штрафам на 40 базавых велічынь, Віктара Сазонава на 35 велічынь і Сяргея Верамеенку на 15 базавых велічынь. Усяго за удзел ва ушанаванні нацыянальных герояў Беларусі, што праходзіла у Свіслачы, было пакарана штрафамі каля 20 чалавек з розных гарадоў Беларусі – Гародні, Свіслачы, Мастоў, Берасця, Менску, Кобрына, Ваўкавыску, Слоніма, Бярозаўкі, паведамляе Гарадзенская Вясна.