• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

«ТаймАкт» зоймецца ў Беларусі абаронай правоў зняволеных

«ТаймАкт» зоймецца ў Беларусі абаронай правоў зняволеных

23 лютага, на прэс-канферэнцыі ў Мінску было заяўлена аб стварэнні сацыяльна-інфармацыйнай установы «ТаймАкт», асноўнай задачай якой будзе праваабарончая дзейнасць, у прыватнасці абарона правоў зняволеных.

Заснавальнік арганізацыі Васіль Завадскі, які працаваў у 2008-2010 гадах начальнікам медыцынскай службы дэпартамента выканання пакаранняў МУС, паведаміў, што «ТаймАкт» быў зарэгістраваны ў Мінгарвыканкаме 22 снежня.

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які выступае кансультантам установы, адзначыў, што больш за год таму на адным з круглых сталоў па праблемах турмаў выказаўся аб неабходнасці стварэння арганізацыі, якая б замяніла установы «Платформа» і «Платформ іннавэйшн», - паведамляе naviny.by.

Нагадаем, іх былы кіраўнік Андрэй Бандарэнка ў жніўні 2014 года быў прызнаны вінаватым у хуліганстве і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Установы распаўсюджвалі рэзанансную інфармацыю аб парушэннях правоў зняволеных.

Аўтуховіч паведаміў, што праз год вярнуўся да ідэі стварэння падобнай арганізацыі, так як «рэальна жыццё за плотам зусім іншае, людзі безабаронныя, а калі ўступаеш у канфлікт з адміністрацыяй, то цябе могуць пакалечыць або забіць».

Паводле яго слоў, новая арганізацыя «будзе старацца маніторыць сітуацыю ў калоніях, агучваць факты, пра якія раскажуць зняволеныя, іх сваякі».

Арганізацыя знаходзіцца на этапе станаўлення, аднак ужо прыняла рашэнне адкрыць тэлефоны зваротнай сувязі з людзьмі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, і іх сваякамі: з 27 лютага можна тэлефанаваць на гарачую лінію па кругласутачным гарадскім тэлефоне (017) 277-08-98, а днём - па мабільным (025) 615-46-76.

Дзейнасць «ТаймАкта» «накіравана на канструктыўную працу», падкрэсліў кіраўнік арганізацыі.

«Мы заснавалі ўстанову не для таго, каб ствараць праблемы для дэпартамента выканання пакаранняў або для іншых дзяржаўных органаў. Мы хочам дапамагаць ім вырашаць праблемы. Першы ліст намі было накіравана ў ДВП з прапановай аб канструктыўным супрацоўніцтве. На жаль, прыйшоў фармальны адказ», - сказаў ён.



Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Милиция Гродненской области считает недопустимой продажу алкоголя на АЗС

Не запретят! Алкоголь и табак - стране нужен дурак!


Комиссия райисполкома определит критерии трудной жизненной ситуации для тунеядцев

зачетное фото..))) именно эти люди и находятся в "тяжелой жизненной ситуации" и должны (и будут, так...


Вечер встречи выпускников без спиртного

А ещё можно в школу запускать после прохождения алкотеста,а выпускать только при наличии родителей.....


Вечер встречи выпускников без спиртного

Ну тут же мозги надо иметь, чтобы придумать что-то такое, что позволило и не запрещать ничего, и б...


Вечер встречи выпускников без спиртного

Дополню себя. Согласен, когда ограничивается продажа спиртного в день выпускных балов - да, там д...


Вечер встречи выпускников без спиртного

Скоро запретят продавать спиртное и на день пожилых людей. Ура, товарищи!