Сёння ў судзе Ленінскага раёна Горадні разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў», які адбыўся ў горадзе 19 лютага.

Паводле звестак праваабаронцаў, агулам судзяць 13 чалавек. Іх падзялілі на некалькі групаў, справы разглядаюцца ў розных судовых залах. Гуляк не прызнаў сябе вінаватым. Фармальна суддзя Дзмітрый Бубенчык праглядзеў відэазапісы, выслухаў сведкаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў якасці фіксатараў падзеяў і засудзiў Вiталя Гуляка да 30 базавых штрафу.

Абвінавацілі прадстаўнікоў рэгіёнаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў тым, што яны, паводле артыкула 23-34, ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцяг Аб’яднанай грамадзянскай партыі, - паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.