Населенные пункты

А

Азярыска (Озериско) — вёска, Ваўкавыскі с/с. На 01.01.2004 г. 7 двароў, 12 жыхароў.

Альшымава (Ольшимово) — вёска ў Ваўкавыскам раёне, Субацкі с/с. Назва адыходзіць ад  слова «альшына», лісцьевага дрэва сямейства бярозавых.

У 1800 г. шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхцічамі і 7 муж. сялянамі. У 1811 г. частка вёскі з 1 муж. у фальварку А. Іосіфа Брынка, другая частка 3 8 муж. у другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. 1936 г. дзьве прыватныя вёскі з 10 дв., 35 муж. і 33 жан.

У 1845 г. частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 муж. і 21 жан.

У 1858 г. частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага.

З 1861 г. у Біскупіцкай воласці. У 1905 г. — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 муж. і 77 жан.

1921-1939 гг. у гміне Біскупцы

На 01.01.2004 г. — 53 дв., 132 ж.

Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 г. № 72 у сувязі з уключэннем у рысу горада Ваўкавыска вёска скасавана, знята з уліку тэрытарыяльных адзінак Ваўкавыскага раёна.

Альшымава (Ольшимово) — жылы мікрараён у складзе Ваўкавыску, які атрымаў назву ад вёскі. Мікрараён мае дзьве вуліцы — Ф.Скарыны і К.Каліноўскага, магазіны «Иван да Марья» і «Западный». Пачатак забудовы у 90 гг ХХ ст.

Аляксандраўка (Александровка) —  вёска, Воўпаўскі с/с. У 1950 г. створаны калгас імя Кірава. На 01.01.2004 г. 21 двор, 38 жыхароў.

Ашмянцы (Ошмянцы) – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. Належала Каятану Павенскаму. У 1836 г. Прыватная вёска, 19 дварощ, 63 жыхары. У 1914 г. 38 двароў, 184 жыхары. На 01.01.2004 г. 52 двары, 112 жыхароў.

Б

Бакі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 25 жыхароў. На 01.01.2004 г. 25 двароў, 39 жыхароў.

Бачанцы — вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVIIст., належала Юндзілам і Белазорам. У 1796 г. уласнасць Тадэвуша Сегеня, 37 сялян. У 1914 г. 40 двароў, 236 жыхароў. На 01.01.2004 г. дзве вёскі – Бачанцы 1-я 9 двароў, 9 жыхароў, і Бачанцы 2-я, 23 двары, 43 жыхары.

Біскупцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з сярэдзіны XVст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 г. фальварак ва ўладанні Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям’і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў. Ёсьць магазін, базавая школа (у 1950-я гг. Дырэктарам быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк). Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Бяляўшчына – вёска, Ваўкавыскі с/с. На 01.01.2004 г. 20 двароў, 34 жыхары.

В

Воўпа (Волпа) — вёска, цэнтр Воўпаўскага с/с. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 ператворана ў аграгарадок. — чытаць артыкул Вітольда Карпызы аб гісторыі вёскі>>>

Глядзець здымкі вескі і касцёлу>>>

Войткавічы — вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Каятану Павенскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў. Цэнтр гаспадаркі УА “Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж”. Ёсьць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 ператворана ў аграгарадок.

Г

Гнезна (Гнезно) — вёска, цэнтр Гнезнаўскага с/с. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 ператворана ў аграгарадок. чытаць артыкулы аб гісторыі вёскі і касцёлу і так сама глядзець фотаздымкі>>>

Грыцкі – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з 2-й паловы XVIIIст. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 49 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 чалавек. На 01.01.2004 г. 20 двароў, 28 жыхароў.

Д

Дружная – вёска, Ваўкавыскі с/с. Ранейшая назва Кабылякі. Вядома з 1615 г., пражывалі 14 сем’яў. У 1796 г. фальварак у складзе Ваўкавыскага староства, належаў Францішку Яблонскаму, і вёска – адна частка належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ, другая – Антонію Шчыгільскаму, пражывалі 37 сялян. Нап 01.01.2004 г. 40 двароў, 63 жыхары.

Ж

Жорнаўка (Жорновка)вёска, Ізабелінскі с/с. Вядома з 1615 г., пражывала 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвентара 1615 г. належала да маёнтка Петухова (цяпер Ізабелін). Мелась карчма, якую арэндаваў жыд. З 18-га стагоддзя па 1850-е гады належыла графам Грабаўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін.
З 1861 г. у Ізабелінскай воласці. У 1905 г. дзве вёскі адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын. У 1921 г. 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 г. 38 двароў.
На 1.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў.
На люты 2011 г. 8 заселяных дамоў, у якіх жывуць каля 10 чалавек.

Глядзець здымкі вёскі>>>

З

Задворанцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму, 3 двары, 82 жыхары. У 1914 г. 23 двары, 102 жыхары. На 01.01.2004 г. 25 двароў, 48 жыхароў.

Заляшаны – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала віленскаму біскупу, ва ўладанні Станіслава Сегеня. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 10 двароў, 41 жыхар. У 1914 г. 23 двары, 138 жыхароў. На 01.01.2004 г. 32 двары, 59 жыхароў.

Замкавая – вёска, Ваўкавыскі с/с. Лясніцтва. На 01.01.2004 г. 27 двароў, 69 жыхароў.

 

К

Калядзічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Людвіку Аскірку. У 1836 г. прыватная вёска, 58 двароў, 268 жыхароў. Ёсьць крама, ФАП, бібліятэка-клуб. Помнік зямлякам. На 01.01.2004 г. 123 двары, 240 жыхароў.

Камяніца – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу. У 1836 г. прыватная вёска, 9 двароў, 38 жыхароў. На 01.01.2004 г. 48 двароў, 88 жыхароў.

Краскі (Краски) —  вёска, Падароскі с/с. Гістарычная даведка аб вёсцы і відэа

Глядзець здымкі

Кукуці – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з канца XVII ст. У 1796 г. фальвароак і вёска, 7 двароў, 58 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 жыхары. На 01.01.2004 г. 27 двароў, 57 жыхароў.

Кутнікі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Пятру Харашчэўскаму, 5 сем’яў. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі, у адной 5 двароў, 10 жыхароў, у другой 4 двары, 28 жыхароў. На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў. Захавілся рэшткі маёнтка XX ст. На паўночны захад ад вёскі ў 2 магілах пахаваны 366 жыхароў в.Шавулічы, забітых фашыстамі 07.07.1943 г.

Л

Леснякі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Тадэвушу Сегеню. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 142 жыхары. У 1914 г. 44 двары, 212 жыхароў. На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў.

М

Маісеевічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Аятру Харашэўскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 178 жыхароў. Жыхар вёскі С.Ф. Струг 22.10.1939 г. адкрыў Нацыянальны сход Заходняй Беларусі. На 01.01.2004 г. 36 двароў, 73 жыхары. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, сярэдняя школа-сад. Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст.

Малая Лапеніца – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVI ст., належала Колчкам, Трызнам, з 2-й паловы XVII ст. – Агінскім, у 1796 г. – Людвіку Тышкевічу. У 1836 г. прыватнае мястэчка, 33 двары, 230 жыхароў. У 1914 г. 73 двары, 419 жыхароў. У мясцовым касцёле ў 1918-1920 гг. Служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове. На 01.01.2004 г. 111 двароў, 252 жыхары. Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа-сад. Помнік 55 зямлякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма пісьменніка Паўла Шукайлы.

Мітрані – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 66 жыхароў. На 01.01.2004 г. 24 двароў, 43 жыхары.

Мсцібава (Мстибово) — вёска, Гнезнаўскі с/с чытаць артыкул Піваварчыка С.А. аб гісторыі вёскі

Глядзець здымкі вескі і касцёлу>>>

Яшчэ здымкі>>>

Н

Новыя Хацькоўцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Пачала будавацца ў 1966 г. як цэнтр калгаса імя Заслонава. На 01.01.2004 г. 95 двароў, 280 жыхароў. Лясніцтва. Ёсць крама, ФАП, Дом культуры, бібліятэка.

Няверавічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай. У 1836 г. прыватная вёска, 8 двароў, 50 жыхароў. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 81 жыхар.

П

Пасекі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. у складзе Ваўкавыскага староства, належала Тадэвушу Сегеню, пражывалі 4 сям’і. У 1836 г. прыватная вёска, 5 двароў, 25 жыхароў. У 1914 г. 18 двароў, 21 жыхар. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 12 жыхароў.

Р

Рупейкі – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з пачатку XVIIст. У 1796 г. належала плябаніі Ваўкавыскага касцёла і Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. духоўная вёска, 29 двароў, 134 жыхары. У 1914 г. 57 двароў, 337 жыхароў. На 01.01.2004 г. 136 двароў, 353 жыхары. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка.

Х

Хацькоўцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVIIст., належала Юндзілам і Белазорам. У 1796 г. фальварак і вёска, уласнасць Адама Ельскага. У 1836 г. прыватная вёска, 27 двароў, 213 жыхароў. На 01.01.2004 г. 166 двароў, 407 жыхароў. Захаваліся рэшткі палаца і парку XIX ст.

Ю

Юбілейны – пасёлак, Ваўкавыскі с/с. Існуе з 2001 г. На 01.01.2004 г. 113 двароў, 383 жыхары. Цэнтр СВК “Няверавічы”. Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка, ДЮСШ, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 852 ператвораны ў аграгарадок.

Я

Янава – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 150 жыхароў. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 17 жыхароў.

Ясенавіца – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з пачатку XVст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі плябаніі Ваўкавыскага касцёла, пражывалі 73 селяніны. У 1836 г. духоўная вёска, 40 двароў, 193 жыхары. У 1914 г. 49 двароў, 251 жыхар. На 01.01.2004 г. 43 двары, 88 жыхарорў. Ёсць крама.