Экспарт турыстычных паслуг у Гарадзенскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 раза. Такі паказчык закладзены ў Дзяржаўную праграму развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 г. № 373.

Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцый, высвятляў TIO.BY.

Больш за ўсё інвестыцыйных праектаў распрацавана ў самой Гародні і раёне.

Агратурыстычны комплекс прапануюць пабудаваць у Ваўкавыскім раёне. Ваўкавышчына пастановай аднесена да Слонімскай культурна-турыстычнай зоны. Кошт праекта ацанілі ў 3 млн долараў. У самім горадзе павінна з’явіцца прыбудова абедзеннай залі да бару-піцэрыі “Винтаж” – гэта дазволіць падвысіць якасць абслугоўвання і павялічыць колькасць пасадачных месцаў на 30 шт. Выканаўца праекта ТАА “Сила-групп”, каштарыс складае 35 млн. руб. 15 снежня чакаецца продаж сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Падароск, стартавы кошт – 865 514 070 рублёў.