Прыемна, шаноўны чытач, калі ты звярнуў увагу на мой артыкул пра поспехі ваўкавычан у складзе гарадзенскай каманды.

Значыць, ты таксама зацікавішся інфармацыяй пра хлопчыкаў 2008 года нараджэння, якія біліся ў спартыўным комплексе горада Слоніма, замацоўвалі набытыя на трэніроўках веды, рэалізоўвалі моманты.

І заканамерна, што больш малодшыя белкардаўцы давілі сваім майстэрствам і вопытам іншыя каманды (сярод якіх, на жаль, не было з нашага раёну). Яны маюць тое, чаго не маюць нашы дзеці – якасныя спартыўныя пляцоўкі, рэгулярны графік спаборніцтваў, у тым ліку і замежныя спарынгі.

Нават не верылася, што ваўкавычане, якія толькі з мінулага года сталі рэгулярна прынімаць удзел у абласных спаборніцтвах, могуць супрацьстаяць футбалістам, у якіх за плячыма 5 ці больш гадоў турнірных баёў, якасных гульняў, прынцыпіяльных матчаў.

Але як праз асфальт прарастаюць кветкі, так і нашы дзеці лезуць у эліту без нармальных палёў, супярэчачы катэгарычным прысудам спецыялістаў «няма якаснага поля  - няма тэхнікі».

У матчы «Белкард-2003» – «Слонім-2002» Максім Ламан не толькі цэментаваў абарону, але трапіў пасля стандарту у штангу. Вельмі парадаваў Жэня Воўк, які не толькі якасна згуляў на фланге, але таксама паспяхова прайшоў медкамісію (ура, нікога з нашых не зрэзалі!).

Нягледзячы на творчыя пошукі трэнера В. М. Карпюка, які прымушае засвойваць Яўгена Васілеўскага і Ягора Швяцова нязвыклыя для іх пазіцыі на флангах, тыя былі аднымі з лепшых у першым тайме. А пасля перапынку, калі іх вярнулі на свае месцы, унеслі значны уклад у цалкавітае дамінаванне на гаспадарамі. І справа не толькі ў 2 галах, што забілі хлопцы, а ў той колькасці момантаў, якія былі створаны (Павал Букраба, які прыехаў падтрымаць сваіх гадаванцаў, вызначыў гэта як здзекі над сланімчанамі). Аддана пахаў у выдаткаваным яму тайме Кірыл Бубноў, які можа ўнесці ў свой актыў перадгалявую перадачу і большасць выйграных адзінаборстваў.

Спадзяемся, што хутка перастане тэмпературыць Д. Слесар, які дабавіць надзейнасці абароне.

Зразумела, нельга забыць пра сэйв варатара з Навагрудку і гол яго зямляка (вось вам і выніковы лік 3:0). Спадабалася, як білася ўся каманда, асабліва ўразіў капітан гарадзенцаў, які класна падчышчаў і разганяў.

Аднак «Белкард» чакае вышэйшая ліга Беларусі. І усё недахопы, за якія сёння супернік даруе, будуць выкарыстаны будучымі апанентамі. Таму трэнер шукае спарынг-партнераў, марыць «зарубіцца” з лідэрам вобласці «Смаргонню».

І відавочна, што кастынг у каманду будзе працягвацца, і сённяшнім лідэрам каманды, аднымі з якіх з’яўляюцца ваўкавыскія хлопцы, не гарантавана месца ў складзе. Яны ўсёж у нейкай ступені легіянеры, і іх вітаюць у камандзе толькі ў тым выпадку, калі ўзровень пацаноў, што прыязджаюць пераважна на гульні, перавышае сярэднекамандны.

Хочацца, каб вынік накаўт-матча з Зэльвай, які чакае 6 красавіка Ваўкавыск-2003, дазволіць нам прайсці далей і спаборнічаць з лепшымі камандамі вобласці. Дзеля далейшага прагрэсу, развіцця.

І вельмі важна для гэтага якаснае поле, якое лепш выглядае ў Краснасельскім. Менавіта там наша каманда можа рэалізаваць свае казыры ў тэхніцы, індывідуальным майстэрстве.

Калі ж да звычайнай зэльвенскай тактыцы контратак, далёкіх закідаў, акуратнай абароны, персанальнага прыкрыцця нашых лідэраў дадасца дрэннае пакрыццё, калі не пройдзе пас і дрыблінг…

Я добра ведаю Букрабу Паўла Багуслававіча, я перакананы, што яго каманда не будзе «наступаць сабе на горла», яна не адмовіцца ад камбінацыйнага, атакуючага футбола, дзякуючы якому фарміруецца не звычайны для Беларусі «бей-бягі» а сапраўдны крэатыўны футбаліст.

Аднак, на дзіцячым узроўні, ды і не толькі, такая тактыка можа прывесці да выпадковага голу больш слабага апанента, якому вельмі лёгка паставіць «аўтобус».

Ды і Зэльва ў апошнія гады паказвае даволі цікавы футбол, і мінімальная разгубленасць, неданастрой зламае ўсе надзеі Ваўкавыску, да мінумума зменшыць колькасць матчаў… І нават не зменшыць, а наогул пазбавіць большасці нашых пацаноў гульнявой практыкі на вялікім полі, якія пакуль не спадабаліся іншараённым скаўтам. А няма гульняў – няма тых навыкаў, якія на трэніроўках не выпрацуеш – здольнасці ў важны момант рэалізаваць свой момант.

Таму не здарма Карпюк Віктар Мікалаевіч жадаў усім сваім надзеям з Дзятлава, Навагрудку, Ваўкавыску, Мастоў, Гародні прайсці ў наступны этап спаборніцтваў, атрымаць карысны вопыт перамог.

Так што 6 красавіка, хутчэй за ўсё на «слаўным» полі, пры пустых трыбунах ваўкавыскія пацаны зарубяцца з Зэльвай…

Аляксандр Бубноў