15 красавіка ў футбольным манежы г. Гродна адбылася таварыская гульня паміж камандамі Нёман-2004 і Ваўкавыск-2003. Пасля першага тайму, лік якога быў 2:4, аўтары галоў гасцей Васілеўскі Я. і Хітры М., нашы хлопцы вярнулі інтрыгу пасля перапынку, забіўшы гол (Васілеўскі Я.). Аднак, адсутнасць асноўнага правага абаронцы і недарэчныя памылкі напрыканцы гульні асобных ваўкавычан пераўтварылі лік у 3:7.

Нягледзячы на такі няўдалы вынік, трэнеры Гродна былі задаволены спарынгам, здольнасцямі гасцей і запрасілі нашу каманду праз тыдзень на турнір, на якім плануецца удзел каманд Нёман, Тарпеда з Жодзіна, Шахцёр з Салігорску.

Але ёсць маленькае «але»: неабходна заплаціць за арэнду манежу каля 150 рублёў з каманды.

Ад бацькоў футбалістаў выказваем шчырую падзяку Паўлу Букрабе і ўсім, хто дапамагае нашым дзецям дасягаць спартыўных поспехаў і рэалізоўваць сябе. Таксама адзначу, што ў камандзе ёсць дзеці, якія прыйшлі ў футбол праз Юрыя Тамашэўскага і Яўгена Савасцьянава.

Аляксандр Бубноў