• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Юныя выхаванцы ваўкавыскага футбола спрабуюць сілы ў гродзенскай камандзе Белкард-2003

Юныя выхаванцы ваўкавыскага футбола спрабуюць сілы ў гродзенскай камандзе Белкард-2003

27 сакавіка ў Лідзе адбылася таварыская сустрэча паміж футбольнымі камандамі Ліда-2003 і Белкард-2003.

Перамаглі юнакі з Гродна, у складзе якіх выступалі чатыры прадстаўніка Ваўкавыскага раёна, яшчэ два не гулялі з-за хваробы. Таксама адзначым, што «Белкард» увесь час шукае таленты, і ў  матчы была дадзена магчымасць сябе праявіць двум хлопцам з Навагрудка і аднаму з Мастоў.

Галоўная мэта ў трэнера каманды - вызначыцца са складам на чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе, які распачнецца з другой паловы 2017 года.

Нашым хлопцам 2003 года нараджэння важна трапіць у каманды на ліцэнзію, таму што ў гэтым сезоне менавіта ваўкавыская каманда дадзенага года не будзе мець рэгулярнага графіка спаборніцтваў (у гэтым годзе шанцуе 2004 году нараджэння).

Наступная гульня «Белкарда» адбудзецца са слонімскімі аднагодкамі 31 сакавіка ў горадзе над Шчарай.

І лыжка дзёгцю, з якой мы зробім гульню «Што? Дзе? Калі?». Першае пытанне навагрудскага трэнера, які прывёз сваіх дзяцей у Ліду, было «У Ваўкавыску хоць зрабілі нармальнае...?» Адкажыце дзвюма словамі...



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Стали известны соперники волковысских команд в Кубке области по футболу

Это что за анонимный футболист/болельщик такой нетерпеливый?


Стали известны соперники волковысских команд в Кубке области по футболу

"подробности завтра" ваше завтра уже три дня идёт


В Волковыске открылся новый караоке-бар LESS для отдыха всю ночь напролёт

Лучше не ходи, утром жалеть будешь