З сёньняшняга дня на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь выкладзеныя каардынацыйныя пляны праверак суб’ектаў гаспадараньня на I паўгоддзе 2011 г. Спампаваўшы файл праверак каардынацыйнага пляна Гарадзенскай вобласьці юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Ваўкавышчыны пазнаюць у якім месяцы чакаць да сябе кантралёраў.