• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

КВН, альбо клуб ваўкавыскіх начальнікаў на Мастоўшчыне

КВН, альбо клуб ваўкавыскіх начальнікаў на Мастоўшчыне

У Мастоўскім раёне, пасля таго як старшыня СВК імя Адама Міцкевіча Дзяніс Крэмко патрапіў у аўтааварыю, з ім быў спынены кантракт. Ад лета гэтага года абавязкі кіраўніка гаспадаркі выконваў Павел Штарноў. Ад пачатку снежня сельгаскааператыў узначаліў Уладзімір Пісарэвіч.

Уладзімір Пісарэвіч на працягу 12 гадоў працаваў намеснікам старшыні па раслінаводстве СВК «Няверавічы» Ваўкавыскага раёна, які мяжуецца з СВК імя Адама Міцкевіча. Гэтае прызначэнне выклікала здзіўленне многіх мастоўскіх спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Па-першае, чаму не тутэйшы? Па-другое, чалавек перадпенсійнага ўзросту прызначаецца на такую пасаду.

Атрымліваецца, што Мастоўскім раёнам кіру­юць прадстаўнікі Ваўкавышчыны. Тры гады таму назад першым намеснікам старшыні Мастоўскага райвыканкама стаў Дзяніс Альшэўскі, які да гэтага ўзначальваў сельгаспрадпрыемства «Хацькоўцы» Ваўкавыскага раёна. Летам гэтага года кіраваць Мастоўскім раёнам стаў Юрый Валяваты, які быў першым намеснікам старшыні Ваўкавыскага райвыканкама. За апошнія гады кіруючыя пасады занялі яшчэ два прадстаўнікі Ваўкавышчыны — Аляксей Сняжыцкі і Іван Слесар.

Каманду ваўкавыскіх чыноўнікаў на Мастоўшчыне трапна ахарактарызаваў усё той жа Дзяніс Крэмко — КВН (клуб ваўкавыскіх начальнікаў).

Што датычыць СВК «Няверавічы», то яго фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ў свой час займалася абласная пракуратура. Яшчэ ў 2012 годзе для мадэрнізацыі малочна-таварнай фермы было закуплена даільнае абсталяванне айчыннай вытворчасці і змешчана на склад. А праз год кіраўніцтвам гаспадаркі была заключана дамова на куплю аналагічнага абсталявання для гэтай жа фермы. Мадэрнізацыя каштавала дзяржаве (паколькі рабілася тое за бюджэтныя сродкі) 3,2 млрд. недэнамінаваных рублёў, піша Газета Слонімская.



Комментарии

Оппонент 2016/12/27 13:30 / Ответить

Как тонко подмечено - КВН! В Волковыске тоже самое, увы


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Министерство спорта и туризма о реконструкции стадиона в Волковыске: желание есть, а вот финансов…

Тем временем в Житковичах проходит реконструкция стадиона. В результате реконструкции будет построе...


Министерство спорта и туризма о реконструкции стадиона в Волковыске: желание есть, а вот финансов…

А у нас что, кроме футбола других видов спорта не существует? А где призер чемпионатов мира и Европы...


Министерство спорта и туризма о реконструкции стадиона в Волковыске: желание есть, а вот финансов…

OOOOOOO cena vashim deputatam esli ne mogut obustroitj stadion


Министерство спорта и туризма о реконструкции стадиона в Волковыске: желание есть, а вот финансов…

Na etom ogorode ja igral v 70godah ja zivu v Latvii estj iskustvennoe pole k nam kazdij g...