Указам прэзыдэнта ад 13 сакавіка 2018 года за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў намеснік начальніка папраўчай установы па рэжыме і аператыўнай рабоце папраўчай установы «Папраўчая калонія № 11» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы Віктар Аксенцюк, міліцыянер роты міліцыі Ваўкавыскага аддзела Дэпартамента аховы МУС, прапаршчык міліцыі Аляксандр Хомка і інспектар ДПС аддзела ДАІ Ваўкавыскага РАУС, маёр міліцыі Алег Грушэвіч (на пенсіі) узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступенi.