14 лістапада 2011 г. старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра правёў «прамую тэлефонную лінію» з жыхарамі вобласці. За паўтары гадзіны на лінію паступіла 48 тэлефонных званкоў. Сямён Шапіра адказаў адразу больш чым на 30 пытанняў. Разглядам астатніх пытанняў зоймуцца адпаведныя інстанцыі абласнога і раённага ўзроўню.