• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі разважае пра вольны час ваўкавычан

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі разважае пра вольны час ваўкавычан

Ваўкавыск сёння з'яўляецца дастаткова буйным рэгіёнам Гродзенскай вобласці, праўда так склалася, што вялікіх спартыўна-забаўляльных устаноў горад не мае. Пра тое, куды схадзіць жыхарам раёна на выхадных і дзе падмацаваць здароўе спортам, ішла гутарка са старшынёй Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Віталем Навіцкім.

— Што сёння можа прапанаваць раённая інфраструктура жыхарам горада для актыўнага адпачынку?

— Зразумела, што раённы бюджэт не дазваляе сёння стварыць самастойна аб'екты ўзроўню сталічных комплексаў, але і пакінуць праблему наогул райвыканкам не збіраецца. Таму ідзём па прынцыпе «рабіць, што магчыма». Раённы савет дэпутатаў гэту думку падтрымлівае. Так, у адным з мікрараёнаў горада з'явілася футбольная пляцоўка. Яна размяшчаецца побач са шматпавярховымі дамамі і пабудавана з прыцягненнем сродкаў ад спонсара. Летась на дзень горада была адкрытая «антывандальная» спартыўная пляцоўка. То-бок, такімі, няхай і невялікімі, крокамі ў розных частках горада стараемся ўплываць на сітуацыю.

Што датычыцца блізкіх падзей, то зусім нядаўна быў адкрыты бясплатны зал для заняткаў настольным тэнісам. Адно з прадпрыемстваў горада перадало на баланс раёна сваё памяшканне, а мы ўклалі ў яго сродкі з бюджэту і тое, што ўдалося сабраць падчас суботніка. Можна сказаць, што аб'ект атрымаўся значным для горада, ужо абмяркоўваецца магчымасць правядзення там спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню, бо ўсім патрабаванням міжнародных стандартаў нашы залы адпавядаюць. Дастаткова многа і задум на будучыню. Напрыклад, падрыхтаваны дакументы на ўключэнне нашага горада ў конкурс, які праводзіць Еўрапейская камісія па трансгранічным супрацоўніцтве. Калі ўсё атрымаецца, у адным з гарадоў Польшчы і ў Ваўкавыску пачнецца будаўніцтва спартыўна-аздараўленчых аб'ектаў. Гэтыя ўстановы будуць у розных краінах, але з люстраным падабенствам адзін да аднаго.

— Летам у горадзе становіцца больш моладзі: вяртаюцца студэнты, больш вольнага часу ў школьнікаў. Дзе малады чалавек зможа адпачыць у святочны дзень?

— Летась пасля аднаго з гарадскіх мерапрыемстваў узнікла ідэя праводзіць «Суботні вечар каля фантана». Гэта штотыднёвае мерапрыемства, у добрае надвор'е на плошчы выстаўляем невялікую сцэну, побач размяшчаем гандлёвыя палаткі і такім чынам маем вялікую «кавярню» пад адкрытым небам. Справа ў тым, што пакуль у Ваўкавыску няма буйнога аб'екта грамадскага харчавання, таму ідэю падобных «вечароў» моладзь падтрымала. Карысць відавочная, бо людзям ёсць куды схадзіць, і там жа адначасова яны даведваюцца пра мясцовых артыстаў. Напрыклад, пасля першага выступлення раённых калектываў у мяне нават пыталіся, адкуль запрасілі музыкаў.

Зноў жа з нядаўняга — на баланс горада перададзены Дом культуры чыгуначнікаў. Было вырашана, што гэты будынак прыстасуем пад маладзёжны цэнтр, на адно толькі святло-гукавое абсталяванне раён выдзеліў каля 25 тысяч рублёў. Аднак толькі дыскатэку рабіць не хочацца. Ёсць планы, што ў будучым там можна будзе не толькі патанцаваць, але і выпіць кавы, пагаварыць з сябрамі ў спрыяльнай абстаноўцы, адным словам, як прынята казаць у маладзёжным асяродку, «патусавацца».

— Вострай праблемай застаецца сыход людзей з вёскі ў гарады. Сельскія клубы зачыняюцца, а жыхары вымушаны ехаць у цэнтр дзеля культурнага адпачынку. Наколькі апраўдана работа падобных устаноў на вёсцы?

— Асноўнае пытанне не «дзе знаходзіцца ўстанова?», а «што там арганізуецца?» Бывае, у сельскі клуб з'язджаецца моладзь з суседніх пасёлкаў, а часам і з раённых і нават абласных цэнтраў. На вёсцы ёсць прадпрыемствы, і жыхарам, якія там працуюць, у святочны дзень хочацца бачыць культурную праграму. Безумоўна, ладзіць вялікую работу з прыцягненнем сродкаў, дарагой апаратуры мэтазгодна не ў кожным населеным пункце. Сёння ўстановы культуры працуюць у кірунку, калі кожны клуб развівае адно з мерапрыемстваў як брэнд мясцовасці. У Плябанаве гэта «Свята лета», у Мачуліне — «Свята кветак», у Вярэйках — «Дзень рыбака»... Хацелася б, каб у будычыні ў раёне ўзнікла некалькі «кропак» сельскага клубнага жыцця са сваёй праграмай і цікавымі момантамі. Моладзь цяпер вельмі мабільная, дарогі і транспарт ёсць, значыць, не ўзнікне праблемы ў тым, каб прыехаць на мерапрыемства ў іншым пасёлку.

Газета ЗВЯЗДА, Рагнеда ЮРГЕЛЬ



Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

У идеологов района новый начальник

Валя, а почему сразу мама? А может это жена.... или родная сестра..... а может внучатая племянница...


У идеологов района новый начальник

хорошо когда мама работник РИК.


У идеологов района новый начальник

Дармоедов развели... Вилы ему в руки и навоз бросать. Развелись этих чиновников, развалили экономику...


У идеологов района новый начальник

Согласен, дают "советы" по наполнению сайтов, когда свой исполкомовский после обновления никак "наб...


У идеологов района новый начальник

Есть одна мысля. Может будет ехать на Боричевского на свой пункт охраны правопорядка и тогда хоть...


У идеологов района новый начальник

Позволю себе процитировать дальше этого молодого чиновника: "Что касается городских и рай­онных...


У идеологов района новый начальник

"...Если говорить другими словами, создание у людей позитив­ного отношения к действительности, к сег...


У идеологов района новый начальник

это просто хлебная должность для "своих" на которой единственное что нужно делать это поднимать ру...


У идеологов района новый начальник

Вопрос простой.Какая польза от идеолога,если он не НДС плательщик??? Такие должности вообще не долж...

Самые комментируемые

У идеологов района новый начальник 10

У идеологов района новый начальник