5 верасня а 18-й гасцінны ваўкавыскі ЦТДіМ (ранейшы Дом піянераў) прыме адкрыццё інтэлектуальнага сезона. Галіна Іванаўна Чарапок і яе верныя каманды і надалей жадаюць сустракацца, спаборнічаць і духоўна ўзбагачацца. Вельмі хацелася б спадзявацца, што ў новым сезоне мы знойдзем сабе новых сяброў, наведаем іншыя гарады і турніры. Прыемна адзначыць, што сайт г. Ваўкавыска з’яўляецца дабраахвотным інфармацыйным партнерам нашага клуба. Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва працягнецца і мы будзем Вам прапаноўваць толькі добрыя навіны.

У добры шлях!