25 лютага а 11-й гадзіне на пляцоўцы па вуліцы К. Маркса адбудзецца народнае гулянне «Масленка».

У праграме свята: тэатралізаванае прадстаўленне, выступленні народных калектываў і салістаў раёна, віншаванні ад Вяснянак, конкурс пудзілаў, катанне на конях, спартыўнае мнагабор’е сярод каманд арганізацый, спальванне пужала.

На працягу свята будуць працаваць гандлевыя аб’екты, дзе можна будзе пачаставацца смачнымі блінамі.