Фонд «Гародняаблмаёмасьць» 22 сьнежня 2010 г. а 12.00 праводзіць аўкцыён па продажы невыкарыстоўванай маёмасьці, з усталяваньнем пачатковага кошту продажу, роўнага адной базавай велічыні (35 000 рублёў):

будынкаў склада вапны, арматурнага цэха, цэха жалезабетонных вырабаў, склада запаўняльнікаў па вул. 129-й Арлоўскай дывізіі ў г. Ваўкавыску;
будынка клюба ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна;
будынкаў кацельняў у в. Воўпа і ў в. Шылавічы Ваўкавыскага раёна;
будынка сталоўкі у в. Вярусіно Ваўкавыскага раёна;
будынка дзіцячага садку ў в. Воўпа.